Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі
Hondurazian (гутаркі | унёсак) +удакладненьнi, разборкi з copyright |
д Выдаліць: у працэсе стварэньня артыкула парушаліся аўтарскія правы http://www.law.bsu.by/news/?350 |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{ВыдаліцьТамуШто|У працэсе стварэньня артыкула парушаліся аўтарскія правы http://www.law.bsu.by/news/?350}} |
|||
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына". |
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына". |
||
===Біяграфія=== |
===Біяграфія=== |
Вэрсія ад 18:19, 18 лютага 2005
Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".
Біяграфія
Язэп Аляксандравіч Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.
У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.
У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зянітнай артылерыі.
Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам вагнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намеснікам камандзіра зянітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.
Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.
Скончыў вайну ў званьні маёра
Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, медалямі.
У 1946 годзе звольніўся з арміі.
У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.
У 1954 - аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР.
Працаваў:
- народным суддзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;
- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР;
- з 1956 дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;
- у 1960-1964 быў намеснікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;
- працаваў загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;
- пасля прысваеньня яму прафесарскага званьня ў 1983 прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.
Навуковая спадчына
Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.
1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысертацыі на тэму: «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысертацыі на тэму: «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»
Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, пераклада, напісаньня каментароў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.
Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове.
Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».
па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча