Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– файл
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 12: Радок 12:
|месца сьмерці = [[Хаўторн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]]
|месца сьмерці = [[Хаўторн]], [[Пэнсыльванія]], [[ЗША]]
}}
}}
'''Ян (Янка) Станкевіч''', псэўданімы ''Брачыслаў Скарынін'', ''Ян Янушонак'' ([[26 лютага]] [[1891]], в. [[Арляняты]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] — [[16 жніўня]] [[1976]], [[ЗША]]) — [[беларусы|беларускі]] мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат [[Адам Станкевіч|Адама]]. Доктар філязофіі ([[1926]]).
'''Ян (Янка) Станкевіч''', псэўданімы ''Брачыслаў Скарынін'', ''Ян Янушонак'' ([[26 лютага]] [[1891]], в. [[Арляняты]], [[Ашмянскі раён|Ашмянскі павет]] — [[16 жніўня]] [[1976]], [[ЗША]]) — [[беларусы|беларускі]] мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]]. Доктар філязофіі ([[1926]]).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 00:10, 9 сакавіка 2010

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч
Род дзейнасьці мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч
Дата нараджэньня 26 лютага 1891
Месца нараджэньня в. Арляняты, Ашмянскі павет
Дата сьмерці 16 жніўня 1976
Месца сьмерці Хаўторн, Пэнсыльванія, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, гісторык, палітык
Навуковая сфэра гісторыя і мовазнаўства
Месца працы
Псэўданімы Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў
Дзеці Вячка Станкевіч

Ян (Янка) Станкевіч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лютага 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет16 жніўня 1976, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філязофіі (1926).

Біяграфія

Падчас І сусьветнай вайны змагаўся ў расейскім войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у 19171918 гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацыяў. Скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім (19281932) і Віленскім (19271940) унівэрсытэтах.

Я. Станкевіч быў паслом сэйма ІІ РП (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 годзе Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБС). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 году Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК ПБН. Станкевіч быў чальцом Беларускай народнай самапомачы, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства.

З 1944 году Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 году Я. Станкевіч жыў у ЗША, займаўся навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ў беларускай дыяспары. Зьяўляўся папулярызатарам т. зв. «крывіччыны».

Пахаваны на могілках у Саўс-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША.

Творы

  • Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian–Russian (Greatlitvan–Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 старонак.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945