Дрысьвята: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: pl:Dryświata |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
[[lt:Drūkša]] |
[[lt:Drūkša]] |
||
[[pl:Dryświata]] |
Вэрсія ад 23:30, 7 сакавіка 2010
Дрысьвята | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Грытуны |
Вусьце | Дзісна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6,1 м³/с |
Плошча басэйну | 1020 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Дрысьвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісна (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі
- Леваруч: Прорва.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Сяброўства народа ў 1953 року рака выцякала з возера Дрысьвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусьце цяпер лічыцца прытокам Дрысьвяты — Дрысьвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусьце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 200 — 250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусьце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе (паміж імі пабудаваная ГЭС Шлях да камунізму) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысьвята, на беразе возера Дрысьвяты (тэрыторыя Летувы) пабудаваная Ігналінская АЭС.
Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.