Ельніца (дрэва): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
http://be.wikipedia.org/wiki/Піхта?oldid=383682
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:51, 4 сакавіка 2010

Піхта белая

Піхта (па-лацінску: Abies) — род вечназялёных дрэваў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 40 біялягічных відаў.

Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыямэтр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, сьветла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дзвума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Сьпелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150-400 гадоў і больш.

Піхта пашыраная ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар'я, часьцей у гарах. Расьце разам зь елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексыкі і Гватэмалы).

На Беларусі піхта белая, або эўрапейская расьце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масыве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найболш вядомыя: піхта сыбірская, аднаколерная, суцэльналістая, бальзамічная, Віча. Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.