Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 12: Радок 12:
{{Крыніца ВКЛ|[[Анатоль Грыцкевіч]]}}
{{Крыніца ВКЛ|[[Анатоль Грыцкевіч]]}}
{{Жамойцкія біскупы}}
{{Жамойцкія біскупы}}

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапега, Аляксандар Казімер}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапега, Аляксандар Казімер}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Сапегі|Аляксандар Казімер]]
[[Катэгорыя:Сапегі|Аляксандар Казімер]]
[[Катэгорыя:Віленскія біскупы]]
[[Катэгорыя:Жамойцкія біскупы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1624 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1624 годзе]]
[[Катэгорыя:Каралеўскія сакратары]]
[[Катэгорыя:Віленскія біскупы]]
[[Катэгорыя:Жамойцкія біскупы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1671 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1671 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 22 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 22 траўня]]

Вэрсія ад 01:28, 3 сакавіка 2010

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў, Валынь22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка, брат Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштопа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягнуў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

Канонік віленскі ад 1649. 14 траўня 1650 стаў прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд. Ад 1651 канонік варшаўскі. У 1655 стаў біскупам-суфраганам віленскім. Рэфэрэндар духоўны ВКЛ у 16571659. Біскуп жамойцкі ад 4 красавіка 1659.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўлу Сапегу й Вінцэнта Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

У жніўні 1668 стаў біскупам віленскім. 12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахаваны ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні.

Літаратура

Крыніца: Анатоль Грыцкевіч, «Вялікае Княства Літоўскае»