Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула: розьніца паміж вэрсіямі
Прынятая ў якасьці афіцыйнай рэкамэндацыі |
д выпраўленьне спасылак |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
<div style="background-color: #DDEAEF; padding: 5px 0px 5px 10px; margin: 20px;"> |
<div style="background-color: #DDEAEF; padding: 5px 0px 5px 10px; margin: 20px;"> |
||
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў: |
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў: |
||
* ''Глядзіце таксама'' — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме; |
* ''[[#Глядзіце таксама|Глядзіце таксама]]'' — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме; |
||
* ''Крыніцы'' — сьпіс спасылак на крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня; |
* ''[[#Крыніцы|Крыніцы]]'' — сьпіс спасылак на крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня; |
||
* ''Літаратура'' — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула; |
* ''[[#Літаратура|Літаратура]]'' — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула; |
||
* ''Вонкавыя спасылкі'' — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме. |
* ''[[#Вонкавыя спасылкі|Вонкавыя спасылкі]]'' — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме. |
||
Менавіта з такімі назвамі (выключэньне мае разьдзел ''Крыніцы'', пра каторы гаворацца ніжэй) і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена. |
Менавіта з такімі назвамі (выключэньне мае разьдзел ''Крыніцы'', пра каторы гаворацца ніжэй) і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена. |
Вэрсія ад 14:29, 26 лютага 2010
Гэтае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:
- Глядзіце таксама — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме;
- Крыніцы — сьпіс спасылак на крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня;
- Літаратура — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула;
- Вонкавыя спасылкі — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме.
Менавіта з такімі назвамі (выключэньне мае разьдзел Крыніцы, пра каторы гаворацца ніжэй) і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.
Зараз больш падрабязна па кожным з разьдзелаў.
Глядзіце таксама
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту.
Крыніцы
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Зноскі}}. Калі па нейкай прычыне гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Улічваючы, што праз зноскі часам пазначаюцца (пацьвярджаюцца) ня толькі нейкія дакладныя факты ці выказваньні, але і камэнтары ды заўвагі да пэўнага месца ў артыкуле, загаловак гэтага разьдзела можа вар'явацца — «Крыніцы і заўвагі» ці проста «Заўвагі», «Крыніцы і камэнтары» ці проста «Камэнтары» і г.д.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, ці адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
- Па даведку як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі
Літаратура
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, грунтуючыся на агульнай інфармацыі якой быў напісаны артыкул.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Крыніцы», калі яны існуюць, ці пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Вонкавыя спасылкі
У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не зь Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
У якасьці першай спасылкі ў сьпісе рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя ў ВікіСховішчы, наступным чынам:
{{Commons|Category:<назва_катэгорыі>|выгляд=міні}}
дзе назва_катэгорыі — назва адпаведнай катэгорыі у ВікіСховішчы.
Напрыклад, вось так пазначаецца спасылка на мэдыя-матэрыялы, датычныя Беларусі:
{{Commons|Category:Belarus|выгляд=міні}}
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама», «Крыніцы» і «Літаратура», калі яны існуюць, ці пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.