Харватыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hif:Croatia
Vojt V (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
Радок 12: Радок 12:
ТыпУраду = [[парлямэнцкая рэспубліка]] |
ТыпУраду = [[парлямэнцкая рэспубліка]] |
ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністар]] |
ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм'ер-міністар]] |
ІмёныКіраўнікоў = [[Ст'епан Мэсіч]]<br />[[Іва Санадэр]] |
ІмёныКіраўнікоў = [[Іва Ясіпавіч]]<br />[[Ядранка Косар]] |
Плошча = 56 542 |
Плошча = 56 542 |
МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 123-е |
МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 123-е |

Вэрсія ад 09:22, 19 лютага 2010

Харватыя
Republika Hrvatska
Сьцяг Харватыі Герб Харватыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Lijepa naša domovino»
Месцазнаходжаньне Харватыі
Афіцыйная мова Харвацкая
Сталіца Загрэб
Найбуйнейшы горад Загрэб
Форма кіраваньня парлямэнцкая рэспубліка
Іва Ясіпавіч
Ядранка Косар
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
123-е месца ў сьвеце
56 542 км²
0,01%
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
117-е месца ў сьвеце
4 495 904
83/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
67-е месца ў сьвеце
$55 638 млн
$12 364
Валюта куна (HRK)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

25 чэрвеня 1991
Аўтамабільны знак HR
Дамэн верхняга ўзроўню .hr
Тэлефонны код +385

Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы. Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Харватыі

Славянскія плямёны харватаў, што далі пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагодзьдзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызысу краіна трапіла ў залежнасьць ад Вугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантроль Вэнэцыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяй Габсбургаў дзеля процідзеяньня асманскай экспансіі.

У пэрыяд з 1797 да 1815 году Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, дарма што Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава была пераназваная ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой сусьветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павэліча была створаная пранямецкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх аддзелаў Ёсіпа Броза Ціта рэжым Павэліча быў зрынуты і ўтвораная Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія, або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсьць фэдэрацыйных рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Босьнія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй і Славеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Першым прэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франя Туджман.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Харватыі

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Харватыі

Дэмаграфія

Культура

Рознае

Вонкавыя спасылкі

Харватыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў