Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, выява
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 15: Радок 15:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://katolikbk.org/piotrpaval.html Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску]
* [http://media.catholic.by/nv/n15/art11.htm Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.]
* [http://media.catholic.by/nv/n15/art11.htm Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока.]
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?ksc=1&nazva_id=mabababr08 Здымкі на Radzima.org]
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?ksc=1&nazva_id=mabababr08 Здымкі на Radzima.org]

Вэрсія ад 23:51, 16 лютага 2010

Пачатковы выгляд касьцёла, з абмернага рысунку XVIII ст.

Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, былы езуіцкі касьцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.

Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (16991700), Казімер Мацелякоўскі (17351736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (17471748) і Францішак Карава (17571758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 17321747 муляра Якуба Руофа.

Сучасны стан (выгляд зь пераду)
Сучасны стан (выгляд з боку)

Касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэр меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.

Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.

Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі Бабруйскае крэпасьці вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быўкарэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам ў будынку касьцёлу была гаўптвахта.

Вонкавыя спасылкі