Джон Лок: розьніца паміж вэрсіямі
SilvonenBot (гутаркі | унёсак) д робат зьмяніў: la:Ioannes Lockius |
шаблён-філёзаф |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Філёзаф |
|||
⚫ | |||
| Імя = Джон Лок |
|||
| Арыгінальнае імя = [[ангельская мова|англ.]] John Locke |
|||
| Жанчына = <!-- любое значэньне, калі так --> |
|||
| Партрэт = John Locke by Herman Verelst.png |
|||
| Памер = |
|||
| Апісаньне = |
|||
| Імя пры нараджэньні = |
|||
| Дата нараджэньня = [[29 жніўня]] [[1632]] |
|||
| Месца нараджэньня = [[Рынгтан]], [[Сомэрсэт]], [[Ангельшчына]] |
|||
| Дата сьмерці = [[28 кастрычніка]] [[1704]] |
|||
| Месца сьмерці = [[Эсэкс]], [[Ангельшчына]] |
|||
| Школа = [[Эмпірызм|брытанскі эмпірызм]], [[тэорыя сацыяльнага кантракта]], [[натуральнае права]] |
|||
| Пэрыяд = [[Філязофія XVII ст.]] |
|||
| Кірунак = ангельская філязофія |
|||
| Зацікаўленасьці = [[мэтафізыка]], [[эпістэмалёгія]], [[палітычная філязофія]], [[філязофія сьвядомасьці]], адукацыя |
|||
| Ідэі = [[tabula rasa]], «government with the consent of the governed»; [[state of nature]]; rights of life, [[свабода]] і ўласнасьць |
|||
| Папярэднікі = [[Плятон]], [[Арыстотэль]], [[Авіцэна]], [[Тамаш Аквінскі]], [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарт]], [[Томас Гобс|Гобс]], [[Ібн Туфайль]], [[Гуга Гроцы|Гроцы]], [[Сэмюэль Рутэрфорд|Рутэрфорд]], [[Рычард Хукэр|Хукэр]], [[Робэрт Філмэр|Філмэр]], |
|||
| Наступнікі = [[Давід Юм|Юм]], [[Кант]], [[Джордж Бэрклі|Бэрклі]], [[Томас Пэйн|Пэйн]], [[Адам Сьміт|Сьміт]] і шматлікія наступныя філёзафы-палітыкі, уключаючы [[Айцы-заснавальнікі ЗША|айцоў-заснавальнікаў ЗША]], [[Артур Шопэнгаўэр]] |
|||
| Грамадзянства = |
|||
| Сайт = |
|||
}} |
|||
⚫ | |||
== Пэдагагічная дзейнасьць == |
== Пэдагагічная дзейнасьць == |
||
[[Файл:John Locke by Herman Verelst.png|значак|Джон Лок]] |
|||
Лок напісаў пэдагагічны трактат «[[Думкі пра выхаваньне]]» ([[1693]]), складаньне «[[Пра кіраваньне розумам]]». |
Лок напісаў пэдагагічны трактат «[[Думкі пра выхаваньне]]» ([[1693]]), складаньне «[[Пра кіраваньне розумам]]». |
||
Вэрсія ад 08:09, 15 лютага 2010
Джон Лок | |
англ. John Locke | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1632 |
---|---|
Месца нараджэньня | Рынгтан, Сомэрсэт, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 28 кастрычніка 1704 |
Месца сьмерці | Эсэкс, Ангельшчына |
Школа/традыцыя | брытанскі эмпірызм, тэорыя сацыяльнага кантракта, натуральнае права |
Пэрыяд | Філязофія XVII ст. |
Кірунак | ангельская філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, эпістэмалёгія, палітычная філязофія, філязофія сьвядомасьці, адукацыя |
Значныя ідэі | tabula rasa, «government with the consent of the governed»; state of nature; rights of life, свабода і ўласнасьць |
Аказалі ўплыў | Плятон, Арыстотэль, Авіцэна, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Гобс, Ібн Туфайль, Гроцы, Рутэрфорд, Хукэр, Філмэр, |
Наступнікі | Юм, Кант, Бэрклі, Пэйн, Сьміт і шматлікія наступныя філёзафы-палітыкі, уключаючы айцоў-заснавальнікаў ЗША, Артур Шопэнгаўэр |
Джон Лок (па-ангельску: John Locke; 29 жніўня 1632 — 28 кастрычніка 1704) — брытанскі філёзаф-эмпірык.
Пэдагагічная дзейнасьць
Лок напісаў пэдагагічны трактат «Думкі пра выхаваньне» (1693), складаньне «Пра кіраваньне розумам».
Самае галоўнае ў чалавеку — выхаваньне фізычнае, разумовае і маральнае. Канчатковую мэту выхаваньня Лок уяўляў у забесьпячэньні здаровага духу ў здаровым целе. Усе складальнікі выхаваньня павінныя быць узаемазлучанымі. Уяўленьні Лока пра выхаваньне складаліся на аснове ўласных назіраньняў як настаўніка ў шляхецкіх сем'ях. Ім распрацаваныя прыёмы і спосабы разьвіцьця разважаньня чалавека. Паводле тэорыі Лока, у чалавека няма прыроджаных ўяўленьняў і ідэяў. Ён зьяўляецца на сьвет «чыстай дошкай», гатовы ўспрымаць навакольле сродкам сваіх пачуцьцяў, праз унутраны досьвед — рэфлексію. Вялікае значэньне Лок аддаваў дысцыпліне: дзіцяці трэба караць толькі за ману, блюзьнерства і ўпартасьць. Караць можна любым спосабам, але лупцаваць павінныя не бацька і не выхавальнік, а наймальнік.
Лок быў перакананы ў мэтазгоднасьці сацыяльнай (станавай) дэтэрмінацыі школьнай адукацыі. Ён апраўдваў розныя тыпы навучаньня: паўнавартаснае выхаваньне джэнтльмэнаў і абмежаванае выхаваньнем працавітасьці і рэлігійнасьці немаёмных. Лок пашырыў межы сфэраў ведаў, якія павінныя вывучаць джэнтльмэн (бухгальтэрыя, рахункаводзтва...), паказаў на неабходнасьць выкладаньня навыкаў сацыяльных паводзінаў — «добрыя манеры і веданьне сьвету». Навучаньне, паводле Лока, — гэта працэс фармаваньня грамадзкіх і маральных асноваў асобы.
У «Думках пра выхаваньне» ўтрымліваецца праграма выхаваньня джэнтльмэна, справавога чалавека новага грамадзтва. Аддаючы даніну традыцыям сьвецкага выхаваньня — навучаньне танцам, фэхтаваньню, верхавой язьдзе і г.д., Лок настойваў на практычнай скіраванасьці навучаньня, неабходнага «для справавых заняткаў у рэальным сьвеце». Для ўдасканаленьня розуму Джон Лок лічыў неабходным вызначыць кола літаратуры для самастойнага вывучэньня. Параенае ім кола чытаньня ўтрымліваецца ў ягоных «Думках пра тое, што чытаць і вывучаць джэнтльмэну» (1703), якія зьяўляюцца нібыта бібліяграфічным дадаткам да «Думак пра выхаваньне». Сюды ён уключыў кнігі па гісторыі, геаграфіі, лёгіцы, маралі і філязофіі, мастацтву кіраваньня (палітыцы), мастацтву правільнага пісьма і маўленьня і г.д. «Думкі пра выхаванне» адчыняюцца раздзелам пра фізычнае разьвіцьцё і выхаваньне дзіцяці, і толькі пасьля гэтага разглядаецца разумовае і маральнае. Лок лічыў, што фізычная праца — розныя выгляды рамесных і сельскагаспадарчых працаў — здымае стомленасьць ад вучэбных заняткаў, умацоўвае здароўе.
Праект «Працоўныя школы» (1696). У гэтай нататцы Лок прапаноўваў ствараць у кожнай грамадзе выхаваўчыя ўстановы для дзяцей бядноты ад 3 да 14 гадоў, свайго роду лучнасьць дашкольных установаў і элемэнтарных школ. Там павінныя навучацца пачаткам рамёстваў, прывучацца да працавітасьці. Лок раіў паказваць дзецям на навочных прыкладах, як ім паступаць і чаго варта пазьбягаць. Асноўныя мэтады навучаньня: практыка, паўторныя дзеяньні, замацаваньне станоўчага досьведу паводзінаў.
Вонкавыя спасылкі
Джон Лок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў