Комікс: розьніца паміж вэрсіямі
HerculeBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: pcd:Bindes à dessin |
Dinamik-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: pa:ਕੌਮਿਕਸ |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[nrm:Sornette en portraits]] |
[[nrm:Sornette en portraits]] |
||
[[oc:Benda dessenhada]] |
[[oc:Benda dessenhada]] |
||
[[pa:ਕੌਮਿਕਸ]] |
|||
[[pcd:Bindes à dessin]] |
[[pcd:Bindes à dessin]] |
||
[[pl:Komiks]] |
[[pl:Komiks]] |
Вэрсія ад 04:20, 14 лютага 2010
Ко́мікс – апавяданьне, якое распавядаецца з дапамогай сэрыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты. Назва “комікс” утварылася ад ангельскага слова “comic” – “сьмешны”, у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў газэтах былі, звычайна, гумарыстычнымі.
У наш час коміксы малююцца як на падставе кніжных гісторый, мультфільмаў ці мастацкіх фільмаў, так і з дапамогай уласных пэрсанажаў. Кароткія коміксавыя гісторыі, звычайна друкуюцца ў журналах, а вялікія сэрыі, ці гісторыі могуць выдавацца асобнымі альбомамі. У апошнія гады, акрамя папяровых коміксаў, зьявіліся сеткавыя коміксы, якія распаўсюджваюцца выключна з дапамогай Інтэрнэту.
Першыя коміксы зьявіліся ў канцы ХІХ стагодзьдзя ў амэрыканскіх газэтах, але ўжо ў сярэдзіне ХХ стагодзьдзя яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У савецкія часы коміксы ў Беларусі лічыліся “уплывам гнілога Захаду”. Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасьць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы аб Супэрмэне (Superman), якія пачалі выдавацца з 1938 года. Пасьля гэтага пачалася “мода” на стварэньне коміксавых супэргерояў, самымі папулярнымі зь якіх сталі Бэтмэн, Капітан Амэрыка, Халк, Жалезны Чалавек і г.д.
Галоўны цэнтар вытворчасьці коміксаў застаўся ў ЗША, дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца вялізарнай папулярнасьцю. Шмат зь іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасьць ва ўсім сьвеце.
Вонкавыя спасылкі
Комікс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў