Кітайскі каляндар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: yi:כינעזישער קאלענדאר
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: cs:Čínský kalendář
Радок 20: Радок 20:
[[bg:Китайски календар]]
[[bg:Китайски календар]]
[[ca:Calendari xinès]]
[[ca:Calendari xinès]]
[[cs:Čínský kalendář]]
[[da:Kinesiske kalender]]
[[da:Kinesiske kalender]]
[[de:Chinesischer Kalender]]
[[de:Chinesischer Kalender]]

Вэрсія ад 14:50, 11 лютага 2010

Кіта́йскі калянда́р — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэньні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элемэнты як месячнага, так і сонечнага календароў. У Кітаі ў шырокі ўжытак увайшоў Грэгарыянскі каляндар, але месяцовы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэньня датаў традыцыйных сьвятаў, як, напрыклад, «Сьвята вясны» («Аджэ»), «Сьвята сярэдзіны восені» ды іншых.

Таксама месяцовы каляндар выкарыстоўваюць астролягі, напрыклад, для вызначжньня найспрыяльнейшых дзён для вясельляў альбо для адчыненьня ўстановаў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцовага календара, разьбітага на месяцы згодня зь месяцовым цыклем.

У Кітаі месяцовы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасьля ўвядзеньня грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцовы каляндар — адпаведна — старым.

Варыянты

Іншыя падобныя календары альбо цалкам ідэнтычная кітайскаму (напрыклад, карэйскі), альбо падобныя да кітайскага, але маюць пэўныя адрозьненьні (у віетнамскім календары — Трус у задыякальным цыклі заменены на Ката; у тыбетскім календары — зьмененыя некалькі задыякальных назваў жывёлаў; у японскім календары — зьменены прынцып падзяленьня, з-за чаго зьяўляюцца адрозьненьні ў гадох зь іншымі календарамі).

Элемэнты кітайскага (кітайска-уйгурскага) календара дзякуючы мангольскім захопам зрабіліся таксама здабыткам ісьлямскіх народаў. Назвы жывёлаў, перакладзеныя з мангольскай мовы на турэцкую, выкарыстоўваліся для вядзеньня храналягічных запісаў, чыноўніцкіх і гістарычнах дакумэнтаў на тэрыторыях, дзе былі пашыраныя пэрсыдзкая і турэцкая мовы ад Малой Азіі да Індыі, пачынаючы зь сярэднявечча і на найноўшага часу. У Іране месяцовы каляндар заставаўся ў побыце сялян і зьбіральнікаў падаткаў да часу забароны на ягонае выкарыстаньне ў 1925 годзе.