Розьніца паміж вэрсіямі «Бруге»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
98 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
д
робат дадаў: os:Брюгге; касмэтычныя зьмены
д (робат зьмяніў: tr:Brugge; касмэтычныя зьмены)
д (робат дадаў: os:Брюгге; касмэтычныя зьмены)
 
=== Неафіцыйныя назвы места ===
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|thumbs|rightсправа|220px|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае).
Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйделя.
 
=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|thumbзначак|rightсправа|220px|Вежа-званіца - сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге]]
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя - пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
 
 
=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ===
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumbзначак|rightсправа|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
 
=== Бругскія карункі і "паміраючае места" (пэрыяд XVII-XVIII стст.) ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|thumbзначак|rightсправа|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
 
З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|thumbзначак|rightсправа|220px|Выраб карункаў па старой тэхналёгіі]]
 
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі - Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге - як звычайнае правінцыйнае места - засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г.д. У [[1850]] року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
=== XX стагодзьдзе ===
 
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[Файл:Elly Maersk.jpg|leftзьлева|thumbзначак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге]]Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі - ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі - ў 1920-м.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.
[[no:Brugge]]
[[oc:Brujas]]
[[os:Брюгге]]
[[pl:Brugia]]
[[pt:Bruges]]
49 124

зьмены

Навігацыйнае мэню

Асабістыя прылады

Прасторы назваў

Варыянты