Вітрувіюс: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: zh:维特鲁威 |
д робат дадаў: be:Вітрувій |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
[[ar:فيتروفيو]] |
[[ar:فيتروفيو]] |
||
[[az:Vitruvi]] |
[[az:Vitruvi]] |
||
[[be:Вітрувій]] |
|||
[[bg:Витрувий]] |
[[bg:Витрувий]] |
||
[[ca:Vitruvi]] |
[[ca:Vitruvi]] |
Вэрсія ад 23:10, 7 лютага 2010
Мар Вітрувій Поліё (па-італьянску: Marcus Vitruvius Pollio; нар. прыкл. 70-80 г. да н.э. – пам. 15 г. да н.э.) – рымскі архітэктар і вайсковы інжынэр. Быў канструктарам вайсковых машынаў у часы панаваньня Юлія Цэзара і Актавія Аўгуста, стваральнік так званага «вітрувіянскага чалавека» – выявы мужчыны ўпісанага ў круг і квадрат, сымбалізуючы рух (гэтую выяву пазьней аднавіў Леанарда да Вінчы).
Лічыцца што Вітрувій нарадзіўся як вольны рымскі грамадзянін у Кампаніі. Атрымаў архітэктурную адукацыю. Самым значным збудаваньнем Вітрувія лічацца базыліка Фанума ў канструкцыі рымскага аквэдуку. Ён стварыў аснову прапарцыянаваньня ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры.
Вітрувій зьяўляецца аўтарам трактату «Дзесяць кнігаў аб архітэктуры», які быў напісаны паміж 20 г. да н.э. і 10 г. да н.э., а потым знойдзены ў 1414 годзе ў манастыры на гары Монтэ Касіна. Гэтая кніга зьяўляецца бясцэннай крыніцай ведаў аб архітэктуры і структуры будоваў старажытнай Грэцыі і Рыму. Вітрувій апісаў у трактаце клясычныя грэцкія архітэктурныя стылі і іх рымскія аналягі. Апісаньні суправаджаюцца адпаведнымі малюнкамі. Былі апісаны, так сама, і рымскія пляны будаваньня гарадоў і прыклады будаваньня.
Вонкавыя спасылкі
Вітрувіюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў