Вялікі гадронны калайдэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: vi:Máy gia tốc hạt lớn
Радок 32: Радок 32:
[[az:Böyük adron sürətləndiricisi]]
[[az:Böyük adron sürətləndiricisi]]
[[bg:Голям адронен ускорител]]
[[bg:Голям адронен ускорител]]
[[bn:লার্জ হ্যাড্রন কলাইডার]]
[[ca:Gran Col·lisionador d'Hadrons]]
[[ca:Gran Col·lisionador d'Hadrons]]
[[cs:Large Hadron Collider]]
[[cs:Large Hadron Collider]]

Вэрсія ад 19:22, 4 лютага 2010

Дэтэктары і прадпаскаральнікамі ВГК. Траекторыя пратонаў p (і цяжкіх іёнаў сьвінцу Pb) пачынаецца ў лінейных паскаральніках (у кропках p і Pb, адпаведна). Затым часьціцы трапляюць у бустэр пратоннага сынхратрона (PS), празь яго — у пратонны супэрсынхратрон (SPS) і, нарэшце, непасрэдна ў тунэль ВГК.
Дэтэктары TOTEM і CASTOR, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарам CMS, а LHCf - побач з ATLAS.
Тунэль паскаральніка.

Вялі́кі гадро́нны паскара́льнік, ВГП (па-ангельску: Large Hadron Collider) – самы вялікі ў сьвеце паскаральнік зараджаных частыц (пратонаў, цяжкіх іёнаў), а таксама створаны для вывучэньня вынікаў іх сутыкненьняў. Знаходзіцца ў Эўрапейскай Радзе Ядзерных Дасьледаваньняў каля Жэнэвы. ВГП разьмяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швайцарыі.

Вялікі гадронны паскаральнік зьяўляецца самай вялікай штучнай машынай ў сьвеце. Яго структурныя элемэнты знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 27 км, на глыбіні ад 50 да 175 мэтраў пад зямлёй. Агульная дакладная даўжыня кальца складае 26 659 мэтраў.

Гэта прыстасаваньне будзе ў 2009 годзе разганяць пратоны з энэргіяй 14 ТэВ (14 000 000 000 000 электронвольт). Вынікі сутыкненьняў будуць вымярацца двума вялікімі дэтэктарамі элемэнтарных частыц: ATLAS і CMS, двума больш меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM,CASTOR і LHCf.

Першыя выпрабаваньні працы паскаральніка адбыліся 11 жніўня 2008 году.

Гісторыя

Першыя прапановы аб пабудове гадроннага паскаральніка зьявіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна адобраныя праз 10 гадоў, яго папярэднікам быў вялікі электронна-пазытронны паскаральнік, які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 году з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і міністраў навукі эўрапейскіх краінаў, але ў выніку будовы ВГП праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 году электронна-пазытронны паскаральнік быў зачынены. 10 верасьня 2008 году пачаў сваю працу паскаральнік ВГП, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазытронны паскаральнік. Для кіраваньня пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправадніковых магніты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 году. Магніты працуюць пры тэмпэратуры 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджаньня выкарыстоўваецца вадкі гелій. Будаўніцтва лініі ахалоджаньня скончана 19 лістапада 2006 году. 19 верасьня 2008 году высьветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджаньне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш года, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоны.[1]

Пасьля сэрыі рамонтаў 20 лістапада 2009 года паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакаецца, што да студезня - лютага 2010 года энэргія пучкоў пратонаў, рухаючыхся па танэлю паскральніка, дасягне 7 тераэлектронвольт (ТэВ) ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за цяперашнія вынікі[2].

Крыніцы