Розьніца паміж вэрсіямі «Маньерызм»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
27 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
д
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.<ref name=ab>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>)
 
Адметнасьцю беларускага маньерызму зьяўляецца яго другі віток у сярэдзіне XVIII ст. у пэрыяд позьняга альбо віленскага барока, які атрымаў назву ''псэўдаманьерызму'', стылістычны працэс якога вярнуўся да свайго пачатку ўжо на новым, якасным узроўні. Аднак псэўдаманьерыстычныя рысы не насілі ўсёабдымнага характару і не ахоплівалі поўнасьцю мастацкую практыку. Зыходзячы з мастацкіх працаў беларускіх мастацтвазнаўцаў можна адзначыць, што рысы псэўдаманьерызму былі ўласьцівыя болей культаваму (рэлігіёзнаму) мастацтву, чымся творам, арыентаваным на сьвецкія колы. Прыклады такіх рысаў можна заўважыць у абразах (працы манаграміста М.В.: «Мікола», «Пакроў», абодва — [[1751]]), партрэтах (партрэт Януша Антонія Вігнявецкага, [[1750-я]] гады) і ў плястыцы<ref name=ab/>.
 
== Крыніцы ==
34 504

зьмены

Навігацыйнае мэню