Маньерызм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Маньерызм у Беларусі: выпраўленьне спасылак
Радок 8: Радок 8:


== Маньерызм у Беларусі ==
== Маньерызм у Беларусі ==
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў Наваградку ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.)<ref>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.)<ref>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 00:49, 3 лютага 2010

Эль Грэка — Відовішча Таледа. 16041614. Музэй Мэтраполітан, Нью-Ёрк

Маньеры́зм (ад італьянскага maniera, манэра) — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль XVI — першае трэці XVII стст. Яму ўласьціва ўтрата рэнэсансавае гармоніі паміж цялесным і духоўным, прыродай і чалавекам. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу барока. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці.

Агульная характарыстыка стылю

Маньерызм зьявіўся ў Італіі, дзе важнейшымі цэнтрамі разьвіцьця стылю сталі Флярэнцыя, Мантуя, Рым, а затым атрымаў распаўсюджваньне ў Францыі ды іншых эўрапейскіх краінах.

Стыль быў збольшага спараджоны крызіснай зьявай у грамадзка-палітычным асяродзьдзі, уласьцівым для позьняга Адраджэньня зь яго сацыяльнай, маральнай і рэлігіёзнай няўстойлівасьцю; часам пачатковую фазу маньерызма зьвязваюць з разрабаваньнем Рыму ў 1527 годзе. Самае ж галоўнае, маньерызм у кідкай форме адлюстраваў істотную, падобную на выбух трансфармацыю мастацтва і літаратуры ад сярэднявечча да Новага часу.

Маньерызм у Беларусі

Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў Наваградку (16171637), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. Гальшаны Гарадзенскай вобласьці (пасьля 1559 — пасьля 1635), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.)[1]

Крыніцы

  1. ^ Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58

Вонкавыя спасылкі

Маньерызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў