Наркамаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 18: Радок 18:
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава <...> разглядала мову як аб'ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы.|[[ігар Клімаў|Клімаў І.]]|Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»}}
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава <...> разглядала мову як аб'ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы.|[[ігар Клімаў|Клімаў І.]]|Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»}}


Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.<ref name="lk"/>
Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.<ref name="lk"/>


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 23:32, 14 студзеня 2010

Нарка́маўка, нарко́маўка — варыянт правапісу беларускае мовы, штучна сканструяваны ў выніку палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году і замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1956 гг., БССР; 2008 г., РБ).

Назва паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае пакрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.[1][2] Уласна тэрмін наркомаўка быў ўведзены ў навуковы ўжытак З. Саўкам[3]. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — парэформенны ці рэфармаваны[4], а таксама чарнушэвіца[3] (Д. Чарнушэвіч быў у 1933 г. наркамам асьветы БССР)

У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad» (поўнае пазначэньне: be-1959acad)[5] з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад тарашкевіцы, якая таксама мае свой падтэг «tarask».

Гісторыя

Рэформу беларускага правапісу 1933 году не вызналі беларускія навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі (напрыклад, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 г. прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе расейфікацыйную скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне[2] з наступных прычынаў:

  • напярэдадні рэформы былі праведзеныя ўзмоцьненыя сталінскія чысткі і рэпрэсіі ў асяродзьдзі беларускай інтэлігенцыі.[6][2]
  • праект рэформы распрацавала адмысловая «Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правіл правапісу беларускай мовы», у склад якой не ўвайшоў ніводны філёляг.[7] Увогуле, як падкрэсьліваюць сучасныя беларускія мовазнаўцы, складальнікі новага зводу правілаў кіравалася ў першую чаргу палітычнымі, а не лінгвістычнымі чыньнікамі.[8]
  • зацьвярджэньне праекту зьдзейсьніў Савет народных камісараў БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.[1][2]
  • рэформа праводзілася ва ўмовах татальнага тэрору. Беларускі філёлаг С. Запрудзкі паказвае на наступны факт[9]:


« Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай «любой цаной». »

Сяргей ЗапрудскіБеларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Letopis 50 (2003) 1. — С. 81

  • рэформа сталася праявай палітыкі расейфікацыі і штучна[8][10][11] наблізіла беларускую мову да расейскай — з папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя.[12]. На штучную, расейфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:


« Бальшавіцкая дзяржава <...> разглядала мову як аб'ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы. »

Клімаў І.Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.[8]

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
  2. ^ а б в г Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  3. ^ а б Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5–19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20–26.
  4. ^ Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  5. ^ IANA registry of language subtags
  6. ^ Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С. 170—173 1
  7. ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168
  8. ^ а б в Плотнікаў Б., Антанюк Л. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Менск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88
  9. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 166 1
  10. ^ Паноў С.В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254
  11. ^ Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4
  12. ^ Зьміцер Саўка. Мэханіка зьнявечаньня // Часопіс «Arche», 10 кастрычніка 2009