Розьніца паміж вэрсіямі «Сьпіс элемэнтаў фартыфікацыі»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
дапаўненьне
д (артаграфія)
(дапаўненьне)
;[[Аблам]] ці забарол:[[бруствэр]] у 3-7 вянкі на абарончых сьценах, які дазваляў трымаць пад абстрэлам падэшву ўмацаваньня. Характэрны для драўлянай архітэктуры, у мураваным дойлідстве гэтую функцыю выконвалі [[машыкулі]].
;[[Амбразура]] ([[Француская мова|франц.]] embrasure): прастакутная арачная або круглая адтуліна ў сьценах ці земляных валах раструбам вонкі для вядзеньня вагня з гарматаў ці ручной зброі.
;Апарэль :глядзі [[узвалок]].
;[[Арсэнал (будынак)|Арсэнал]] ([[Француская мова|франц.]] ''arsenal''; [[Італьянская мова|італ.]] ''arsenale'') або цэйхгаўз: будынак для захаваньня зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку.
;Артылерыйская вежа : вежа з байніцамі для вагняпальнай зброі. Буйныя артылерыйскія вежы часта называліся [[рандэль|рандэлямі]].
;[[Бастэя]] :абарончае збудаваньне ў форме землянога насыпу альбо каменнай двухпавярховай вежы формы паўкруга ці падковы, высунутай за пэрымэтр умацаваньняў. Элемэнт позьнесярэднявечнай абарончай фартыфікацыі: пераходная форма ад [[Вежа|вежы]] да [[бастыён]]а.
;[[Бастыённы замак]] :абарончае збудаваньне Новага часу, ўмацаванае з дапамогай бастыённых сістэм рознага тыпу. Ад ранейшых замкаў бастыённыя замкі перанялі іх сацыяльную, вайсковую і адміністратыўна-палітычную ролю, аднак значна адрозьніваліся ад іх прынцыпам арганізацыі абароны.
;Батарэя :умацаваньне, прызначанае для стральбы з некалькіх гарматаў, разьмешчаных паблізу.
;Башта ([[Польская мова|пол.]] ''baszta''; [[Нямецкая мова|ням.]] ''Mauerturm''):від вежы, якая мела функцыі флянкаваньня, выступала за пэрымэтр сьценаў і магла быць адкрытай унутр умацаваньня.
;Баявая галерэя ([[Ангельская мова|анг.]] ''banquette''; [[Нямецкая мова|ням.]] ''Wehrgang'') : асноўны элемэнт абарончага ўмацаваньня, які ўяўляў сабой бясьпечны для абаронцаў ход са спэцыяльнымі прыстасаваньнямі для вядзеньня вагня ([[байніца|байніцы]], [[зубцы]], [[машыкулі]] і інш.) ў боку праціўніка. У бастыённых фартэцыях баявая галерэя прыкрывалася [[бруствэр]]ам.
;[[Бэргфрыд]] ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Bergfried''): дамінуючая абарончая вежа замка, якая можа як і данжон служыць апошнім прытулкам абаронцам у выніку захопу астатняга замку, аднак ня мае ў адрозьненьні ад данжона жылых функцый, якія ў выпадку ўзьвядзеньня бэргфрыда пераносяцца на палац.
;[[Бланкі]] ці бланкаваньне: '''1)''' сьценка баявой галерэі з байніцамі для стральбы, '''2)''' зубчастае завяршэньне каменнай сьцяны альбо вежы, з-за якой вёўся вагонь.
;'''Бліндаж''' :сховішча для жывой сілы і рыштунку, якое робіцца ля вагнявой пазыцыі пад [[бруствэр]]ам.
;Больвэрк ([[Нямецкая мова|ням.]] ''Bollwerk'') : '''1)''' таксама '''бычок''' - абарончы элемэнт у выглядзе невялікай выступаючай вежы, форма прыстасаваньня да ўжываньня вагняпальнай зброі ў выглядзе паўкруглага выступа на ўзроўні сьцяны для фланкаваньня прылеглых сьценаў; '''2)''' тое самае, што і [[кавальер]].
;[[Брама]] ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Tor''): абарончае збудаваньне, найчасьцей ярусная кампазыцыя ў выглядзе [[вежа|вежы]] з каменю ці цэглы. Служыла галоўным уваходам у абарончы комплекс ([[замак]], [[фартэцыя]], [[крэпасьць]] і інш.)
;Брона : глядзі [[герса]].
;Бруствэр ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Brustwehr''): прыкрыцьцёнасып прызначаны для прыкрыцьця ад куляў і снарадаў [[Баявая галерэя|баявой галерэі]] з напольнага боку.
;Бычок : глядзі [[больвэрк]].
==В==
;[[Вал (фартыфікацыя)|Вал]] : драўляна-зямельнае абарончае умацаваньне ў выглядзе штучнага узвышша, часам з мураванай аблямоўкай паверхні,.
;[[Вежа]] : асобнае збудаваньне ці частка будынка, вышыня якога значна перавышае шырыню.
;[[Вежа валынскага тыпу]] або стоўп: тып манумэнтальных абарончых вежаў, якія ўзводзіліся на Валыні, а таксама на землях сучасных [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]] ў другой палове XIII - XIV стагодзьдзі.
;Вывад : '''1)''' тое ж, што і [[бастыён]]; '''2)''' патаемны ход, які выводзіў з [[замак|замку]].
;Воўчая яма ;паглыбленьні ў зямлі з умацаванымі і завостранымі ўверх драўлянымі каламі.
;Вэрк ;асобнае ўмацаваньне, якое ўваходзіць у склад фартыфікацыйных умацаваньняў і здольна весьці самастойную абарону.
==Г==
;[[Гародня (фартыфікацыя)|Гародня]] : [[зруб]] злучаны з падобныямі яму зрубамі ў адзіную лінію, утвараючы прасла абарончай сьцяны. Наверсе ''гародні'' мелі агульную [[Баявая галерэя|баявую галерэю]] накрытую страхой.
;[[Герса]] ці брона: мэталічныя альбо каваныя жалезам дубовыя пад'ёмныя краты ўязной [[Брама|брамы]], якія дадаткова абаранялі ўваход.
;[[Гласіс]] ([[Ангельская мова|анг.]], [[Француская мова|франц.]] ''glacis'') : ахоўны земляны насып перад [[роў|ровам]] і [[Схаваны ход|схаваным ходам]] у сістэме абароны [[Фартэцыя|фартэцый]] Новага часу адкрыты для абстрэлу абарончай артылерыяйартылерыі.
;Горжа ([[Ангельская мова|анг.]] ''rear, gorge'') :шыя, тыльны бок ці заканчэньне [[бастыён]]а, [[равэлін]]а.
==Д==
;[[Данжон]] ([[Француская мова|фран]]. donjon): магутная ўмацаваная [[вежа]], сумяшчае абарончыя і жылыя функцыі. Можа зьяўляцца як непасрэдна [[замак|замкам]] так і яго часткаю.
;Казэмат ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Kasematte''): надземнае, падземнае ці ўнутрывальнае перакрытае [[скляпеньнямі|скляпеньнямі]] памяшканьне, якое служыла для абароны гарнізона. Часта казэматы разьмяшчаліся за [[эскарп]]ам ці [[контрэскарп]]ам, мелі вагнявыя пазыцыі для гармат, служылі для стабілізацыі [[вал]]а.
;[[Канвэнтхаўс]] ([[Нямецкая мова|ням]]. ''Konventhaus''): замак-[[кастэль]] рэгулярнай формы з комплексам жылых, сакральных і гаспадарчых пабудоў, згрупаваных вакол невялікага ўнутранага двара і маючых абарончыя прыстасаваньні на зьнешнім пэрымэтры.
;Капанір ([[Ангельская мова|анг.]] ''caponier'') :абарончае збудаваньне для вядзеньне флянгавага вагня па двух супрацьлеглых накірунках ці абарончы ход са стралковымі пазыцыямі ад [[равэлін]]а да [[курціна|курціны]].
;[[Кардэгарда]] ([[Француская мова|франц]]. ''corps de garde''): збудаваньне ў фартэцыях і замках XVI - XVIII стагодзьдзяў для разьмяшчэньня [[каравул]]а. Звычайна будавалася ў комплексе з [[брама]]ю.
;Каток (або слон) :масыўнае бервяно, якое замацоўвалася на спэцыяльных прыстасаваньнях на гарадскіх або замкавых сьценах і ў час варожага штурму скідвалася на праціўніка.
;Тэналь ([[Ангельская мова|анг.]] ''tenail'') :дадатковае ўмацаваньне ў рове [[фартэцыя|фартэцыі]], ніжэй за [[Курціна|курціну]], што дазваляла весьці вагонь з апошняй, але абараняла яе ад прамога абстрэлу.
==У==
;[[Узвалок]] ці '''апарэль''' :нахілены памост перад баявой [[вежа]]й ці галерэяй, па якім усьцягвалі гарматы.
;Узвод :пад'ёмны мост на ланцугах.
==Ф==
== Літаратура ==
*''Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік.'' Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
*Пивоварчик, С.А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772-1941) / С.А. Пивоварчик. - Гродно: ГрГУ, 2006. - 252 с.
*Ткачоў, М. А. ''Замкі і людзі.'' Мн., 1991.
*''Festungen.'' Glossarium artis: [deutsch-französisch-englisch]. Wörterbuch zu Kunst. Band 7. München, 1997. ISBN 3-598-10806-0
2123

зьмены

Навігацыйнае мэню