Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крытыка: зноска
Радок 22: Радок 22:
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмешчаны цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.<ref name="smal">[[Алесь Смалянчук]]. [http://www.homoliber.org/ru/rp/rp030402.html Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.)] // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)</ref> Апроч таго, у ім выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.<ref name="sah"/>
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмешчаны цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.<ref name="smal">[[Алесь Смалянчук]]. [http://www.homoliber.org/ru/rp/rp030402.html Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.)] // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)</ref> Апроч таго, у ім выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.<ref name="sah"/>


Гісторык [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.<ref name="smal"/> Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.
Гісторык [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.<ref name="smal"/> Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.<ref name="sah"/>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 00:36, 2 студзеня 2010

Якаў Трашчанок (нар. 15 лістапада 1931, Менск) — пэдагог і гісторык, ня мае гістарычных навуковых ступеняў і манаграфіяў.[1] Дацэнт (1996).

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі.[2] У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Погляды і дзейнасьць

Стаіць на скрайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымае беларусаў як самастойны народ і разглядае Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасьці беларусаў.[3]

Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў. Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна здрадзіла праваслаўю, а хто не здрадзіў праваслаўю, вымушаны быў ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку. Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньвае любыя народныя паўстаньні, інтэрпрэтуе іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.

Прапануе сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыць, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як піша Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянуецца прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.

На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіць дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыць, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляецца пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі.[1] Беларускай мовай не валодае.[4]

Асноўныя працы

Зьяўляецца аўтарам унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях.» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцьнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі.[5] У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы ўсеагульны падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».[4]

Крытыка

Трашчанка абвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў.[3]

Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмешчаны цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.[6] Апроч таго, у ім выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.[3]

Гісторык А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.[6] Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.[3]

Крыніцы