Каралявец: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mi:Kaliningrad
д робат зьмяніў: bat-smg:Karaliaučios
Радок 47: Радок 47:
[[af:Kaliningrad]]
[[af:Kaliningrad]]
[[ar:كالينينغراد]]
[[ar:كالينينغراد]]
[[bat-smg:Kalėningrads]]
[[bat-smg:Karaliaučios]]
[[be:Горад Калінінград]]
[[be:Горад Калінінград]]
[[bg:Калининград]]
[[bg:Калининград]]

Вэрсія ад 20:23, 29 сьнежня 2009

Шаблён:Горад Калінінград (па-расейску: Калининград, да 4 чэрвеня 1946 г. - Кёніґсбэрґ, па-нямецку: Königsberg, па-польску: Królewiec, па-беларуску: Каралявец) - горад у Расейскай фэдэрацыі, сталіца Калінінградзкай вобласьці і гістарычная сталіца Прусіі.


Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. - галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. - мірской сталіцай Прускага княства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў 1544 князям Альбэртам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасьці караля Фрыдрыха I.

Пасьля Першай Сусьветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны "Польскім калідорам".

У 1944 г. Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нмецкага насельніцтва выгнаныя. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец быў заселены перасяленцамі з Расеі, Украіны і Беларусі (беларусы цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведваньня замежнікамі.

Пасьля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім эксклявам, аточаным Польшчай і незалежнай Летувай.


Эканоміка

Калінінград - адзіны незамярзаючы расейскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Эўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі ЭЗ. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы.


Вонкавыя спасылкі

Каралявецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў