Вэзувіё: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ms:Gunung Vesuvius |
Dinamik-bot (гутаркі | унёсак) д робат зьмяніў: ko:베수비오 산 |
||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[ja:ヴェスヴィオ]] |
[[ja:ヴェスヴィオ]] |
||
[[ka:ვეზუვი]] |
[[ka:ვეზუვი]] |
||
[[ko:베수비오 |
[[ko:베수비오 산]] |
||
[[ksh:Vesuv]] |
[[ksh:Vesuv]] |
||
[[la:Vesuvius mons]] |
[[la:Vesuvius mons]] |
Вэрсія ад 00:32, 23 сьнежня 2009
Везувій | |
Вышыня | 1.281 м |
---|---|
Краіна | |
Горы | Q3618573? |
Месцазнаходжаньне | Італія |
Тып | стратавулкан |
Апошняе вывяржэньне | 1944 |
| |
Везувій (па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзеючы вулькан на поўдні Італіі у рэгіёне Кампанія непадалёку ад Неапаля. Вышыня — 1.281 метраў (1944). Адзін з трох дзеючых вульканаў Італіі, адзіны дзеючы вулькан на Эўрапейскім кантыненце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампеі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў свету.
У кратэры і на сьвежых лававых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лава і туфы у працэсе вывятрэння стварылі пладародны грунт схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 метраў — сасновы гай.
Першае дакументальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.
Авелінскае вывяржэньне каля 1740 года да н.э.
Шэраг новых археалагічных знаходак на сённяшні дзень несумненна сцвярджае факт існавання Авелінскага вывяржэння Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н.э (± 150 год), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н.э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку праз сённяшнія мястэчкі Авеліна Avellino, Нола Nola і вёску Сан Паола Бел Сіта San Paolo Bel Sito. Наваколле Авеліна у адлегласьці 35 кіламетраў ад вулькана было пакрыта 50-сантаметравам слоем пеплу. У непасрэднай блізасьці вулькана таўшчыня пеплавага слою дасягала нават некалькі метраў. У час закладкі фундамэнта новага аўтабана непадалёку ад Авеліна ў 1972 годзе былі знайдзены прадметы керамікі бронзавага перыяду пад узнікшымі ў выніку вывяржэньня вулькана старымі слаямі пеплу.
Іншыя звесткі
На вулкане Везувій Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго з легатаў прэтора Варынія, знішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.
Вонкавыя спасылкі
Вэзувіё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў