Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, дапаўненьне |
д робат дадаў: be:Вацлаў Аношка |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Раберціне]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Раберціне]] |
||
[[be:Вацлаў Аношка]] |
Вэрсія ад 18:13, 22 сьнежня 2009
Вацлаў Аношка (1899, Магілёўшчына – 18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) – беларускі каталіцкі сьвятар візантыйскага абраду.
Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы.
Высьвячаны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.
З 1926 году служыў парахам вуніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыяджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны - сябар беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-візантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне.
Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове. Зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархата. Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Па вайне зьехаў у Польшчу.
Пахаваны на могілках каля Рабэрціну пад Варшавай.