Армянская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: glk:أرمنی زوان; касмэтычныя зьмены
д робат дадаў: glk:أرمنی زوان
Радок 65: Радок 65:
[[ga:An Airméinis]]
[[ga:An Airméinis]]
[[gl:Lingua armenia]]
[[gl:Lingua armenia]]
[[glk:أرمنی زوان]]
[[gv:Armeainish]]
[[gv:Armeainish]]
[[he:ארמנית]]
[[he:ארמנית]]

Вэрсія ад 07:36, 18 сьнежня 2009

Армянская
Հայերէն
Ужываецца ў Армэніі, Расеі, Францыі, Іране ды іншых краінах сьвету
Рэгіён Каўказ
Колькасьць карыстальнікаў 9 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
  • Палеабалканская галіна
    • Грэка-фрыгійска-балканская група
      • Фрыгійска-армянская падгрупа
        • Армянская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Армэніі
Нагорны Карабах
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо армянскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-1 hy
ISO 639-2(Б) arm
ISO 639-2(Т) hye
ISO 639-3 hye
SIL ARM

Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў. Аўтахтонная мова Закаўказьзя ды Малой Азіі. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам у 405-406 гадох. Да гэтага тэксты на армянскай мове запісваліся, верагодна, грэцкім ды арамейскім пісьмом. Шэраг твораў антычнай літаратуры дайшоў да нас толькі ў перакладзе на армянскую; акрамя таго лічыцца, што пераклады на старажытнаармянскую мову зьяўляюцца самымі блізкімі да арыгіналу паводле зьместу. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.

У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды:

  1. старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў 5 стагодзьдзі да 11 стагодзьдзя; назва мовы старажытных пісьмовых помнікаў - грабар)
  2. сярэдні (1216 стагодзьдзі), напачатку 16 стагодзьдзя Акоп Мегапарт пачаў друкаваць першыя кнігі на армянскай мове.
  3. новы (з 17 стагодзьдзя).

Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт (ашхарабар) заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране, краінах былога СССР. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў турэцкай Армэніі, армянскіх дыяспарах у розных краінах Эўропы ды Амэрыкі.

У фанетыцы вылучаюць 6 галосных ды 30 зычных гукаў. Напрацягу свайго разьвіцьця армянская мова страціла характарыстыку працягласьці галосных гукаў. Зычныя маюць тры шэрагі: звонкія, глухія і з прыдыханьнем.

Вонкавыя спасылкі

Армянская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675