Генэральная Асамблея ААН: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: zh-yue:聯合國大會
Радок 56: Радок 56:
[[wa:Assimblêye djeneråle di l' ONU]]
[[wa:Assimblêye djeneråle di l' ONU]]
[[zh:联合国大会]]
[[zh:联合国大会]]
[[zh-yue:聯合國大會]]

Вэрсія ад 13:36, 10 сьнежня 2009

Генэральная Асамблея — гэта галоўны ворган ААН, які прымае вырашэньні. Яна складаецца з прадстаўнікоў ўсіх дзяржаў-чальцоў ААН, прычым кожная дзяржава мае ня больш за адзін голас. Вырашэньні па звычайных пытаньнях прымаюцца простай большасьцю галасоў. Але для прыняцьця вырашэньня па важных пытаньнях патрэбныя дзьве траціны галасоў.

Пытаньне аб тым, ці зьяўляецца дадзенае пытаньне важным, вырашаецца простай большасьцю галасоў наяўных чальцоў ААН, якія галасуюць згодна пункту 3 артыкула 18 Хартыі ААН. Генэральная Асамблея звычайна зьбіраецца раз на год, у прамежку паміж сярэдзінай верасьня да сярэдзіны сьнежня. Яна можа склікаць спэцыяльныя ці надзвычайныя паседжаньні, калі гэтага патрабуюць абставіны. Генэральная Асамблея прымае справаздачы ўсіх іншых ворганаў ААН, прымае новых чальцоў, зацьвярджае бюджэт, а таксама прызначае Генэральнага сакратара.