Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д робат зьмяніў: lt:Vladislovas Sirokomlė; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Пісьменьнік |
{{Пісьменьнік |
||
| Імя = Уладзіслаў Сыракомля |
| Імя = Уладзіслаў Сыракомля |
||
| Арыгінал імя = Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч<br> Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz |
| Арыгінал імя = Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч<br /> Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz |
||
| Партрэт = Syrokomla Wladyslaw.jpg |
| Партрэт = Syrokomla Wladyslaw.jpg |
||
| Памер = |
| Памер = |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
== Асноўныя творы == |
== Асноўныя творы == |
||
[[ |
[[Файл:Smolgow Smolhow Syrokomla birthplace Klosy 1877.jpg|right|thumb|240px|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча]] |
||
* Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej |
* Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej |
||
* Gawędy i rymy ulotne ([[1853]]) |
* Gawędy i rymy ulotne ([[1853]]) |
||
Радок 110: | Радок 110: | ||
[[be:Уладзіслаў Сыракомля]] |
[[be:Уладзіслаў Сыракомля]] |
||
[[en:Władysław Syrokomla]] |
[[en:Władysław Syrokomla]] |
||
[[lt: |
[[lt:Vladislovas Sirokomlė]] |
||
[[pl:Władysław Syrokomla]] |
[[pl:Władysław Syrokomla]] |
||
[[ru:Сырокомля, Владислав]] |
[[ru:Сырокомля, Владислав]] |
Вэрсія ад 15:44, 7 сьнежня 2009
Уладзіслаў Сыракомля | |
Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Уладзіслаў Сыракомля, Władysław Syrokomla |
Нарадзіўся | 17 (29) верасьня 1823[1][2] |
Памёр | 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Аляксандр Каятан Кандратовіч[d] Вікторыя са Златкоўскіх[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, перакладнік, паэт, пісьменьнік, літаратар, публіцыст |
Гады творчасьці | з 1844 |
Мова | польская мова[7], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[8] |
Подпіс | |
http://www.rv-blr.com/biography/view/712 |
герб «Сыракомля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 (29) верасьня 1823[1][2] |
Памёр | 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Кандратовічы |
Бацькі | Аляксандар Каэтан Кандратовіч Вікторыя з Златкоўскіх |
Жонка | Паўліна з Мітрашэўскіх |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | мовазнаўца, перакладнік, паэт, пісьменьнік, літаратар, публіцыст |
Подпіс |
Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах.
Біяграфія
Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім, бацькі былі арандатарамі і часта зьмянілі месца жыхарства. У 1833 паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (1836—1837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Пасьля жаніцьбы ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. У 1856—1858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зьняволены ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час сьледзтва. Пахаваны на віленскіх могілках Росы ў Вільні.
У Барэйкаўшчыне створаны музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, яго імём названыя вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар Сыракомлі названыя адразу дзьве вуліцы: вуліцва Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.
Літаратурная дзейнасьць
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш. Падтрымліваў цесную сувязь зь менскім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».
Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (1851—1852) і іншых твораў.
Асноўныя творы
- Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
- Gawędy i rymy ulotne (1853)
- Urodzony Jan Dęboróg
- Poezje ostatniej godziny
- Wyzwolenie włościan
- Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
- Margier Konstantego Gorskiego
- Wielki Czwartek (1856)
- Janko Cmentarnik (1857)
- Kasper Kaliński (1858)
- Chatka w lesie (1855—1856)
- Hrabia na Wątorach (1856)
- Możnowładcy i sierota (1859)
- Wiejscy politycy (1858)
- Wojnarowski
- Podróż swojaka po swojszczyźnie
- Dzieje literatury w Polsce
Бібліяграфія
Беларускі пераклад:
- Выбр. тв. Мн., 1966;
- Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
- Мінск. Мн., 1992;
- Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Уладзіслаў Сыракомля // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — Мн.: БелЭн, 1995. — 480 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-168-4.
- Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. — Мн., 1975
- Мархель У. Лірнік вясковы. — Мн., 1983
Вонкавыя спасылкі
Уладзіслаў Сыракомля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ludwik Kondratowicz — некаторыя творы У. Сыракомлі
- ^ а б в г д е Быков П. В. Сырокомля, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210—212.
- ^ а б Кондратович, Людвиг-Владислав (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 99—101.
- ^ а б в г Ludwik Kondratowicz. // (нявызначаны загаловак) — Т. I. — С. 407—411.
- ^ а б інтэрнэт-энцыкляпэдыя
- ^ а б Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 15 верасьня
- Памерлі ў 1862 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на могілках Росы
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія паэты
- Польскія драматургі
- Польскія краязнаўцы
- Польскія крытыкі
- Польскія паэты
- Польскія перакладчыкі
- Польскія публіцысты