Саратаўская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
паводле http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:33, 1 сьнежня 2009

Саратаўская вобласьць - суб'ект Расейскай Федэрацыі, разьмешчаны на паўночным усходзе эўрапейскай часткі краіны ў ніжнім цячэньні ракі Волга. Адміністрацыйны цэнтар — Саратаў.

Разьмешчаная ў паўночнай частцы Ніжняга Паволжжа. Плошча вобласьці складае 100,2 тыс. км². З захаду на ўсход тэрыторыя выцягнутая на 575 км, з поўначы на поўдзень — на 330 км. Агульная працягласьць межаў складае звыш 3500 км. На ўсходзе вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Казахстанам. На поўдні — мяжа з Валгаградзкай вобласьцю. На захадзе мяжуе з Варонескай і Тамбоўскай абласцямі. На поўначы мяжуе з Пензенскай, Самарскай, Ульянаўскай, Арэнбургскай абласьцямі. Праз вобласьць працякае рака Волга, якая дзеліць вобласьць на 2 часткі: Левабярэжжа і Правабярэжжа.

Колькасьць насельніцтва — 2608,3 тыс. чалавек (2006), з якіх у гарадах жыве 73,7%. Нацыянальны склад: расейцы - 85,9 %, казахі - 2,9 %, украінцы - 2,5 %, татары — 2,2 % і іншыя.

Падзяляецца на 38 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Саратаў, Энгельс, Балакова, Балашоў.

Спасылкі