Бруге: розьніца паміж вэрсіямі
→Гісторыя да XVI стагодзьдзя: дробная праўка |
д робат зьмяніў: tr:Brugge; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў === |
=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў === |
||
[[ |
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]] |
||
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці. |
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці. |
||
Радок 99: | Радок 99: | ||
=== XX стагодзьдзе === |
=== XX стагодзьдзе === |
||
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[ |
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[Файл:Elly Maersk.jpg|left|thumb|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге]]Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі - ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі - ў 1920-м. |
||
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока. |
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока. |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
== Панарамы == |
== Панарамы == |
||
[[ |
[[Файл:Panorama 't Zand.JPG|700px|<center>360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:PanoBrug - IMG 6015 - IMG 6019 - 7525x1974 - CLIN 1.jpg|700px|<center>Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:PanoBrug - IMG 6167 - IMG 6171 - 7001x2683 - SLIN 1.jpg|700px|<center>Выгляд на зьліццё каналаў.</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:PanoBrug - IMG 5917 - IMG 5922- 7990x1880 - SLIN 1.jpg|700px|<center> Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:PanoBrug - IMG 6057 - IMG 6060 - 7529x1784 - SLIN.1.jpg|700px|<center>Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:PanoBrug - IMG 6130 - IMG 6138 - 8549x2506 - SLIN 1.jpg|700px|<center>Плошча Бюрг (De Burg).</center>]] |
||
[[ |
[[Файл:Panorama beginenhof.jpg|700px|<center>Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).</center>]] |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:Bruges|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Bruges|выгляд=міні}} |
||
*[http://www.brugge.be/ Афіцыйны сайт места Бруге (англ., фр., нід., ням.)] |
* [http://www.brugge.be/ Афіцыйны сайт места Бруге (англ., фр., нід., ням.)] |
||
*[http://www.beeldbankbrugge.be/ Банк здымкаў Бруге] |
* [http://www.beeldbankbrugge.be/ Банк здымкаў Бруге] |
||
[[Катэгорыя:Гарады Бэльгіі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Бэльгіі]] |
||
Радок 129: | Радок 129: | ||
[[ang:Bricg]] |
[[ang:Bricg]] |
||
[[ar:بروج]] |
[[ar:بروج]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[bg:Брюж]] |
[[bg:Брюж]] |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[ca:Bruges]] |
[[ca:Bruges]] |
||
[[cs:Bruggy]] |
[[cs:Bruggy]] |
||
Радок 137: | Радок 137: | ||
[[da:Brugge]] |
[[da:Brugge]] |
||
[[de:Brügge]] |
[[de:Brügge]] |
||
[[en:Bruges]] |
|||
⚫ | |||
[[el:Μπριζ]] |
[[el:Μπριζ]] |
||
[[ |
[[en:Bruges]] |
||
[[eo:Bruĝo]] |
[[eo:Bruĝo]] |
||
[[es:Brujas]] |
|||
⚫ | |||
[[eu:Brujas/Brugge]] |
[[eu:Brujas/Brugge]] |
||
[[fa:بروژ]] |
[[fa:بروژ]] |
||
⚫ | |||
[[fr:Bruges]] |
[[fr:Bruges]] |
||
[[fy:Brugge]] |
[[fy:Brugge]] |
||
[[ga:Brugge]] |
[[ga:Brugge]] |
||
[[gl:Bruxas - Brugge]] |
[[gl:Bruxas - Brugge]] |
||
[[ |
[[he:ברוז']] |
||
[[hr:Brugge]] |
[[hr:Brugge]] |
||
⚫ | |||
[[id:Brugge]] |
[[id:Brugge]] |
||
[[is:Brugge]] |
[[is:Brugge]] |
||
[[it:Bruges]] |
[[it:Bruges]] |
||
[[ |
[[ja:ブルッヘ]] |
||
[[ka:ბრიუგე]] |
[[ka:ბრიუგე]] |
||
[[ko:브루게]] |
|||
[[la:Brugae]] |
[[la:Brugae]] |
||
[[lv:Brige]] |
|||
[[lb:Bruges]] |
[[lb:Bruges]] |
||
[[li:Brögge]] |
|||
[[lt:Briugė]] |
[[lt:Briugė]] |
||
[[ |
[[lv:Brige]] |
||
[[ |
[[nds:Brügge]] |
||
[[nl:Brugge]] |
[[nl:Brugge]] |
||
[[ |
[[nn:Brugge]] |
||
[[no:Brugge]] |
[[no:Brugge]] |
||
⚫ | |||
[[oc:Brujas]] |
[[oc:Brujas]] |
||
[[nds:Brügge]] |
|||
[[pl:Brugia]] |
[[pl:Brugia]] |
||
[[pt:Bruges]] |
[[pt:Bruges]] |
||
Радок 175: | Радок 176: | ||
[[sl:Brugge]] |
[[sl:Brugge]] |
||
[[sr:Бриж]] |
[[sr:Бриж]] |
||
⚫ | |||
[[sv:Brygge]] |
[[sv:Brygge]] |
||
[[th:บรูจส์]] |
[[th:บรูจส์]] |
||
[[tr: |
[[tr:Brugge]] |
||
[[uk:Брюгге]] |
[[uk:Брюгге]] |
||
[[vi:Bruges]] |
[[vi:Bruges]] |
||
⚫ | |||
[[vls:Brugge]] |
[[vls:Brugge]] |
||
⚫ | |||
[[zh:布鲁日]] |
[[zh:布鲁日]] |
Вэрсія ад 00:33, 25 лістапада 2009
Бруге (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges; па-ангельску: Bruges) — места ў Фляндрыі, ў Бэльгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКА. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. На прыканцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
Паходжаньне назвы
Найстарэйшая крыніца, ў якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (па-нідэрляндзку: Reie), якая цячэ праз места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.
Пазьней адбылося зьмяшэньне са старажытнанарвэскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.
Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» (па-нідэрляндзку: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнаньня, ангельскае слова bridge, старажытнаангельскае — brycg, фрызкае — brigge або bregge, гальскае — briva).
Неафіцыйныя назвы места
Часта места называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае). Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйделя.
Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнае лягендзе: жыхары места падчас сваёй барацьба за аўтаномію ў Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі, ў 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміліяна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».
Геаграфія
Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць пладаносныя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.
Гісторыя
Гісторыя да XVI стагодзьдзя
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя - пэрыяд Рымскае імпэрыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці Ангельшчыны і зносінамі са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
У XIII стагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Эўропы. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты - Гент, Мэхелен, Брусэль ды Лёвэн. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.
XIV стагодзьдзя па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў
У XV стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт Антвэрпэна стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і ганзейскія канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
Падчас Васьмідзесяцігадовае вайны Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць Гішпаніі ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
Бругскія карункі і "паміраючае места" (пэрыяд XVII-XVIII стст.)
XVII стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
З 1612 року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У 1802 року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі - Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге - як звычайнае правінцыйнае места - засталося ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагодзьдзя: Француская рэвалюцыя, набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г.д. У 1850 року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік Віктор Гюго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман Жоржа Родэнбаха "Мёртвы Бруге" (па-француску: Bruges-la-Morte) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б "усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем". Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару Луі дэ ла Сэнсэры (па-француску: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.
XX стагодзьдзе
У 1895 року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге (па-нідэрляндзку: Zeebrugge), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.
Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла Першая сусьветная вайна, падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі - ў 1918. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі - ў 1920-м.
Падчас Другое сусьветнае вайны порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў 1951 року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.
Панарамы
Вонкавыя спасылкі
Бруге — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў