Дэлаўэр: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: lmo:Delaware |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 144: | Радок 144: | ||
[[pt:Delaware]] |
[[pt:Delaware]] |
||
[[ro:Delaware (stat SUA)]] |
[[ro:Delaware (stat SUA)]] |
||
[[qu:Delaware suyu]] |
|||
[[ru:Делавэр]] |
[[ru:Делавэр]] |
||
[[scn:Delaware]] |
[[scn:Delaware]] |
Вэрсія ад 16:20, 22 лістапада 2009
Дэлавэр | |||
| |||
Мянушка | «Першы штат» | ||
---|---|---|---|
Сталіца | Довэр | ||
Найбуйнейшы горад | Уілмінгтан (Дэлавэр) | ||
Плошча | |||
49-я па ЗША | |||
- агулам | 6452 км² | ||
- сушы | 5068 км² | ||
- вады | 1387 км² | ||
- даўгата | 75°2' з. д. па 75°47' з. д. | ||
Насельніцтва | |||
45-е па ЗША | |||
- агулам | 783 600 | ||
- шчыльнасьць | 154,87/км² | ||
Дата заснаваньня | 7 сьнежня 1787 (1-ы) | ||
Губэрнатар | Русс Эн Мінэр | ||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Дэ́лавэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёній, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлавэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне
Цяперашняя канстытуцыя Дэлавэра, чацьвёртая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штата Дэлавэр. Вышэйшым судом у сыстэме судоў штата зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлавэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлавэра звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлавэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлавэра зьяўляецца самым зручным з пункта погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацый. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаній, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацый ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлавэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
Геаграфія
На поўначы Дэлавэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе – з Мэрылэндам. З усходу штат амываецца водамі Атлянтычнага акіяна і ракі Дэлавэр. Да Дэлавэра таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлавэр, якія ў сваю чаргу, мяжуюць з Нью-Джэрсі.
Самы вялікі горад штата — Уілмінгтан, сталіца – Довэр.
Факты
Разьмешчаная непадалёк ад Довэра база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
Спасылкі
Вонкавыя спасылкі
Дэлаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў