Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: vi:Dòng Anh em Hèn mọn зьмяніў: uk:Францискани
д робат зьмяніў: uk:Францисканці
Радок 50: Радок 50:
[[th:ลัทธิฟรานซิสกัน]]
[[th:ลัทธิฟรานซิสกัน]]
[[tl:Pransiskano]]
[[tl:Pransiskano]]
[[uk:Францискани]]
[[uk:Францисканці]]
[[zh:方济各会]]
[[zh:方济各会]]

Вэрсія ад 02:08, 21 лістапада 2009

Файл:Weissmann Ljubljana2.jpg
Кляштар францішканцаў у Любляне

Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місыянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў. Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місыянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (13161341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Оршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. членаў.

Вонкавыя спасылкі

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў