Анігіляцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д няслушны націск
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з [[экспэрымэнт]]ам праведзена толькі для [[Электрамагнетызм|электра-магнітных працэсаў]] на падставе [[Квантавая электрадынаміка|квантавае электрадынамікі]]. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых [[Моцнае ўзаемадзеяньне|моцным узаемадзеяньнем]], звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе [[мадэль]]ных уяўленьняў і фенаменалягічных суадносін.
Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з [[экспэрымэнт]]ам праведзена толькі для [[Электрамагнетызм|электра-магнітных працэсаў]] на падставе [[Квантавая электрадынаміка|квантавае электрадынамікі]]. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых [[Моцнае ўзаемадзеяньне|моцным узаемадзеяньнем]], звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе [[мадэль]]ных уяўленьняў і фенаменалягічных суадносін.


[[Катэгорыя:Элемэнтарныя часьціцы]]
[[Катэгорыя:Фізыка элемэнтарных часьціц]]


[[ar:إفناء]]
[[ar:إفناء]]

Вэрсія ад 20:41, 20 лістапада 2009

Дыяграма Фэйнмана анігіляцыі электрона з пазытронам у фатон, які потым распадаецца зноў на электрон і пазытрон.

Анігіля́цыя(ад лацінскага annihilatio - зьнішчэньне) - працэс узаемадзеньня элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай, у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя часьцінкі. Тыповы і добра вядомы прыклад - анігіляцыя электронна-пазытронных (e- - e+) пар за кошт электрамагнітнага ўзаемадзеяньня, якія, ў залежнасьці ад арыентацыі сьпінаў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 фатоны. Тэрмін "анігіляцыя", які ўзнік гістарычна - недакладны, анігіляцыя - не зьнішчэньне матэрыі, а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з законамі захаваньня. Паводле закону захаваньня электрычнага зараду прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі часьцінкі, сумарны зарад якіх роўны нулю. Закон захаваньня энэргіі-імпульсу не дазваляе пераўтварацца свабоднай e- - e+ пары ў адзін фатон. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу нараджэньня e- - e+-пары свабоднымі фатонамі. Анігіляцыя - гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў (каналаў рэакцыі) элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні электрона і пазытрона, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама пругкае і няпругкае расьсейваньне і інш. працэсы. Пара e- - e+ можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму - пазытроній, падобны да атама вадароду, у якім месца пратона займае пазытрон. Анігіляцыя e- - e+ можа ісьці за кошт слабага ўзаемадзеяньня элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e- - e+ у пару нейтрына-антынейтрына), за кошт электраслабага ўзаемадзеяньня (пераўтварэньне e- - e+ пары ў мюённую μ- - μ+-пару), і г.д. уключаючы моцнае ўзаемадзеяньне. Пасьля таго, як з дапамогай магутных паскаральнікаў пратонаў былі атрыманы ў дастатковай колькасьці антыпратоны, пачалося інтэнсіўнае вывучэньне анігіляцыі нуклон-антынуклонаў. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяньня і прыводзіць да ўтварэньня π-, K-мэзонаў, Λ-, Σ-, Ξ-гіпэронаў, іх антычасьцінак і іншых адронаў. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя рэзанансы. Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з экспэрымэнтам праведзена толькі для электра-магнітных працэсаў на падставе квантавае электрадынамікі. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых моцным узаемадзеяньнем, звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе мадэльных уяўленьняў і фенаменалягічных суадносін.