Розьніца паміж вэрсіямі «Менскае ваяводзтва»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
стыль
д (→‎Урадоўцы: стыль)
д (стыль)
'''Ме́нскае ваяво́дзтва''' ({{мова-la|Palatinatus Minscensis}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Плошча ваяводзтва складала 55 500 км². Сталіцай зьяўлялася [[места]] [[Менск]].
 
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай».<ref>[http://www.heraldicum.ru/belarus/vojvod.htm Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском] // Материалы исследований О.Однороженко (г.Харьков) и М.В.Ревнивцева (г.Энгельс)</ref> Ваяводзкая [[харугва]] была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай герба [[Пагоня]] ў белым полі.<ref>Менскае ваяводства // {{Літаратура/Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001./Менск|1к}} С. 198</ref><ref>Вячаслаў Насевіч. Менскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 288</ref>
 
Па ўвядзеньні ў [[1776]] року ваяводскіх мундзіраў, дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») [[кунтуш]]ы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія [[жупан]]ы. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.
* [[1599]]: у Менску праз [[рок (год)|рок]], па чарзе з [[Наваградак|Наваградкам]], пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі [[Вярхоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Вярхоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]], кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку пасьля [[Тры Каралі|Трох Каралёў]].
* [[1654]]—[[1667]]: [[Масковія|маскоўскія войскі]] акупавалі значную частку тэрыторыі ваяводзтва.
* [[1667]]: у склад Рэчыцкага павету было ўлучанае [[Лоеўска-Любецкае староства]] (8 тыс. км²).<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. [http://vn.belinter.net/vkl/29.html Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел] // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.1. — Мінск, 2005.{{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 34—39.]</ref>
* [[1708]]: войскі швэдзкага караля [[Карл XII|Карла XII]] учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.
* [[1772]]: у выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|1-га падзелу Рэчы Паспалітай]] ваяводзтва страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
* Województwo mińskie // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/339 339]—340
* Województwo mińskie // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/482 482]
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1
* Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2-е выд. М., 1915.
* Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

Навігацыйнае мэню