Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
en: |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
Пахаваны на могілках у [[Саўс-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]. |
Пахаваны на могілках у [[Саўс-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]. |
||
== Творы == |
|||
— Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian–Russian (Greatlitvan–Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў. |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
Радок 48: | Радок 51: | ||
[[be:Ян Станкевіч]] |
[[be:Ян Станкевіч]] |
||
[[en:Jan |
[[en:Jan Stankievich]] |
||
[[pl:Jan Stankiewicz]] |
[[pl:Jan Stankiewicz]] |
Вэрсія ад 20:01, 2 лістапада 2009
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч | |
Файл:Jan Stankevicz.jpg | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лютага 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Хаўторн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Дзеці | Вячка Станкевіч |
Ян (Янка) Станкевіч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (нар. 26 лютага 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — памёр 16 жніўня 1976 у ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама. Доктар філязофіі (1926).
Біяграфія
Падчас І сусьветнай вайны вальчыў у расейскім войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у 1917-1918 актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацый. Скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім (1928-1932) і Віленскім (1927-1940) унівэрсытэтах.
Я. Станкевіч быў паслом сэйма ІІ РП (1928-30). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага зьбліжэньня, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБС). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК ПБН. Станкевіч быў чальцом Беларускай народнай самапомачы, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства.
З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, займаўся навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ў беларускай дыяспары. Зьяўляўся папулярызатарам т.зв. "крывіччыны".
Пахаваны на могілках у Саўс-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША.
Творы
— Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian–Russian (Greatlitvan–Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў.
Вонкавыя спасылкі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Пэнсыльваніі
- Беларускія палітыкі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня