Камуністычная партыя Ўкраіны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Kpu logo.gif|міні|Лягатып партыі]]
[[Выява:Kpu logo.gif|міні|Лягатып партыі]]
'''Камуністычная партыя Ўкраіны''' ([[украінская мова|па-украінску]]: ''Комуністична партія України'') — палытычная партыя сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Лідэр партыі — [[Пятро Сіманенка]].
'''Камуністычная партыя Ўкраіны''' ([[украінская мова|па-украінску]]: ''Комуністична партія України'') — палітычная партыя сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Лідэр партыі — [[Пятро Сіманенка]].


== Ідэалёгія ==
== Ідэалёгія ==

Вэрсія ад 13:21, 29 кастрычніка 2009

Лягатып партыі

Камуністычная партыя Ўкраіны (па-украінску: Комуністична партія України) — палітычная партыя сучаснай Украіны. Лідэр партыі — Пятро Сіманенка.

Ідэалёгія

Камунізм, прарасейская рыторыка.

Удзел у выбарах

Вынікі выбараў ў Вярхоўную Раду 1998 году. Камуністы пазначаны чырвоным
Вынікі другога туру выбараў 1999 году паводле рэгіёнаў (Рэгіёны, якія падтрымалі Сіманенку, пазначаны чырвоным)
Вынікі камуністычнай партыі на выбарах ў Вярхоўную Раду 2007 году па рэгіёнах

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году

Гэта былі першыя выбары пасля аднаўлення дзейнасці партыі ў 1993 годзе. Выбары праходзілі па мажарытарнай выбарчай сыстэме. Камуністы перамаглі ў 85 са 450 выбарчых акругаў, і сфармавалі буйнейшую фракцыю ў Вярхоўнай Радзе.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году

Гэтыя выбары праводзіліся паводле зьмешанай выбарчай сыстэмы. Палова (225) дэпутатаў абіраліся па партыйных сьпісах, апошнія 225 ў акругах. Камуністычную партыю падтрымалі 24,65% альбо 6 550 353 выбаршчыкоў, першае мейсца. Такім чынам, партыя атрымала 84 дэпутацскіх мандатаў. Таксама 34 прадстаўнікі ад камуністаў перамаглі ў аднамандатных акругах, то бок усяго камуністы здабылі 121 мандат.

Прэзыдэнцкія выбары 1999 году

Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам ад камуністаў на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 году. На іх ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмай трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму Прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%. [1]

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2002 году

Прэзыдэнцкія выбары 2004 году

На гэтых выбарах лідэр партыі, Пятро Сіманенка, атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на Поўдні ды Ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопаля. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тэрнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 году

Выбары ўпершыню праводзіліся паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. На іх партыю падтрымалі 929 591 выбаршчыкаў альбо 3,66%. Хоць партыя і здолела прайсьці 3% бар'ер, гэты вынік быў найгоршы за усю гісторыю ўдзелу партыі ў агульнанацыянальных выбарах. Партыя саступіла нават сацыялістам, якіх падтрымалі 5,69% выбаршчыкаў. Такім чынам, камуністы занялі пятае мейсца і атрымалі 21 дэпутатскі мандат. Але, нягледзячы на гэткія вынікі, камуністы ўпершыню ўвайшлі ў парляментскую большасьць разам зь Партыяй Рэгіёнаў ды сацыялістамі.

Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя атрымала 1 257 291 галасоў выбарцаў, або 5,39% (чацьвёртае месца)[3] і атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе.

Прэзыдэнцкія выбары 2010 году

Пятро Сіманенка зарэгістраваны[4] Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[5] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз Левых Сілаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Партыі і блёкі, прадстаўленыя у ВРЎ