Сэўта: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: mr:सेउता |
д робат зьмяніў: eu:Ceuta |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
[[es:Ceuta]] |
[[es:Ceuta]] |
||
[[et:Ceuta]] |
[[et:Ceuta]] |
||
[[eu: |
[[eu:Ceuta]] |
||
[[fa:سبته]] |
[[fa:سبته]] |
||
[[fi:Ceuta]] |
[[fi:Ceuta]] |
Вэрсія ад 07:58, 26 кастрычніка 2009
Сэ́ўта – гішпанская адміністрацыйная адзінка, горад, які знаходзіцца на паўвысьпе ўтвараючай афрыканскую палову Гібральтарскай пратокі. Зьяўляецца гішпанскім анклавам на тэрыторыі Афрыкі. Плошча каля 18,5 км², насельніцтва 76 152 чалавекі. Сэута мае статус аўтаномнага горада. У Сеуце знаходзіцца самы блізкі да Эўропы афрыканскі порт і гішпанская вайскова-марская база. Як і Мэлтлья, Сэўта мае свайго прадстаўніка ў Гішпанскіх Картэсах.
Гісторыя
У V стагодзьдзі да н.э. на тэрыторыі сучаснай Сэўты знаходзіўся фінікійскі горад Абыла. У 45 годзе н.э. яна была заваяваная рымлянамі, назва была зьмененая на Сэпэм Фратрэс. Праз 400 гадоў вандалы выбілі з горада рымлянаў і ўсталявалі на ім кантроль. Некаторы час горад уваходзіў у склад Бізантыі.
У 710 годзе арабы заняўшы Сэуту, зрабілі яе адным з асноўных партоў для пераправы войскаў на Ібэрыйскую паўвыспу.
Горад шмат разоў атакаваўся бэрбэрскімі плямёнамі і, пасьля аднаго з набегаў горад не быў адноўлены. Чалавечыя паселішчы пачалі тут зноў зьяўляцца толькі ў ІХ стагодзьдзі.
У 1309 годзе была заваяваная Фэзам. З 1415 года была ўсталяваная ўлада Партугаліі. Сэўта стала цэнтрам гандлю рабамі і слановай косьцю.
У 1580 годзе Сэуту заваявалі гішпанцы, але ў 1640 годзе партугальцы вярнулі горад. Канчатковы гмшпанскі кантроль быў усталяваны згодна з Лісабонскім трактатам з 1 чэрвеня 1688 года.
Калі ў 1956 годзе Гішпанія прызнала незалежнасьць Марока, Сэута засталася ў складзе Гішпаніі. Зараз Сэута адносіцца да гішпанскай правінцыі Андалусія, з некаторай аўтаноміяй. Ад гішпанскага ўзьбярэжжа яе аддзяляе каля 20 км.
Вонкавыя спасылкі
Сэўта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў