Сьпіс элемэнтаў фартыфікацыі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 80: Радок 80:
;[[Равэлін]] ([[Ангельская мова|анг.]], [[Француская мова|франц.]] ''ravelin'') :дадатковае абарончае умацаваньне [[Фартэцыя|фартэцыі]] перад [[курціна]]й у прамежку між [[бастыён]]амі ці перад [[брама]]й.
;[[Равэлін]] ([[Ангельская мова|анг.]], [[Француская мова|франц.]] ''ravelin'') :дадатковае абарончае умацаваньне [[Фартэцыя|фартэцыі]] перад [[курціна]]й у прамежку між [[бастыён]]амі ці перад [[брама]]й.
;[[Рандэль (фартыфікацыя)|Рандэль]] ([[Француская мова|франц.]] ''rondel''):магутная мураванай вежа прыстасаваная для ўжываньня вагняпальнай зброі, часьцей за ўсё паўкруглай формы.
;[[Рандэль (фартыфікацыя)|Рандэль]] ([[Француская мова|франц.]] ''rondel''):магутная мураванай вежа прыстасаваная для ўжываньня вагняпальнай зброі, часьцей за ўсё паўкруглай формы.
;[[Раскат]]:прымітыўны від абарончай вежы з пляцоўкай для ўстаноўкі гарматаў.
;[[Роў]] ([[Ангельская мова|анг.]] ditch) :абарончае ўмацаваньне ў выглядзе штучна ўтворанага канала ці яра, галоўнай функцыяй якога было перакрыцьцё падыходу да умацаваньня ([[гарадзішча]], [[грод]]а, [[Замак|замка]] ці [[Фартэцыя|фартэцыі]]).
;[[Роў]] ([[Ангельская мова|анг.]] ditch) :абарончае ўмацаваньне ў выглядзе штучна ўтворанага канала ці яра, галоўнай функцыяй якога было перакрыцьцё падыходу да умацаваньня ([[гарадзішча]], [[грод]]а, [[Замак|замка]] ці [[Фартэцыя|фартэцыі]]).
;Рэдан ([[Ангельская мова|анг.]] redan) – простае абарончае умацаваньне [[фартэцыя|фартэцыі]] у выглядзе вуглавога выступа ў абарончай лініі.
;Рэдан ([[Ангельская мова|анг.]] redan) – простае абарончае умацаваньне [[фартэцыя|фартэцыі]] у выглядзе вуглавога выступа ў абарончай лініі.
;Рэдзюіт :
;Рэдзюіт :
;Рэдут ([[Ангельская мова|анг.]] ''redoubt'') :закрытае з усіх бакоў абарончае ўмацаванне з чатырма ці больш бакамі з валамі і рвамі, аднак без магчымасці вядзенне фланкіруючага вагня.
;[[Рэдут]] ([[Ангельская мова|анг.]] ''redoubt'') :закрытае з усіх бакоў абарончае ўмацаванне з чатырма ці больш бакамі з валамі і рвамі, аднак без магчымасці вядзенне фланкіруючага вагня.
==С==
==С==
;Стоўп: глядзі [[вежа валынскага тыпу]].
;Стоўп: глядзі [[вежа валынскага тыпу]].
Радок 112: Радок 113:
;Часнок : '''1)''' завостранае кольле, убітае альбо ўкапанае вертыкальна ў зямлю на подступах да ўмацаваньня; '''2)''' мэталічные чатырохшыповае прыстасаваньне для барацьбы з коньніцай і пяхотай ворага, якое раскідвалася на іх шляху.
;Часнок : '''1)''' завостранае кольле, убітае альбо ўкапанае вертыкальна ў зямлю на подступах да ўмацаваньня; '''2)''' мэталічные чатырохшыповае прыстасаваньне для барацьбы з коньніцай і пяхотай ворага, якое раскідвалася на іх шляху.
==Ш==
==Ш==
;Шанец :зямельнае ўмацаваньне тыпу акопа з [[бруствэр]]ам.
;[[Шанец]] :зямельнае ўмацаваньне тыпу акопа з [[бруствэр]]ам.
==Э==
==Э==
;Эскарп ([[Ангельская мова|анг.]] ''scarpe, escarpe'') : мураваная аблямоўка ніжняй часткі абарончага валу на ўзроўні рва.
;Эскарп ([[Ангельская мова|анг.]] ''scarpe, escarpe'') : мураваная аблямоўка ніжняй часткі абарончага валу на ўзроўні рва.

Вэрсія ад 10:40, 25 кастрычніка 2009

Сьпіс утрымлівае фартыфікацыйную тэрміналёгію ўпарадкаваную ў альфабэтным парадку.


А

Абарончы храм
царква або касьцёл прыстасаваныя абароны, пры дапамозе шэрагу фартыфікацыйных элемэнтаў: флянкіруючых вежаў, байніц, машыкуляў па пэрымэтры збудаваньня, брамы з герсай.
Аблам ці забарол
бруствэр у 3-7 вянкі на абарончых сьценах, які дазваляў трымаць пад абстрэлам падэшву ўмацаваньня. Характэрны для драўлянай архітэктуры, у мураваным дойлідстве гэтую функцыю выконвалі машыкулі.
Амбразура (франц. embrasure)
прастакутная арачная або круглая адтуліна ў сьценах ці земляных валах раструбам вонкі для вядзеньня вагня з гарматаў ці ручной зброі.
Апарэль
Арсэнал (франц. arsenal; італ. arsenale) або цэйхгаўз
будынак для захаваньня зброі, боепрыпасаў і іншага вайсковага рыштунку.
Артылерыйская вежа
вежа з байніцамі для вагняпальнай зброі. Буйныя артылерыйскія вежы часта называліся рандэлямі.
Арылён (анг. оreille)
у першых бастыённых сыстэмах (стара- і новаітальянскай) будаваліся для прыкрыцьця абарончай артылерыі ў флянках бастыёнаў.
Астрог
найбольш старажытная драўляная канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сьцяны з вертыкальна або нахілена ўкапаных ў зямлю бярвеньняў завостраныз зьверху. Быў выцесьнены гароднямі і тарасамі.

Б

Байніца або стрэльніца
адтуліна ў сьцяне абарончага збудаваньня для вядзеньня вагню са стралковай зброі (закрытая байніца) або між зубцамі ў завяршэньні замкавых сьценаў ці вежаў (адкрытая байніца).
Барбакан (ням. Barbakane)
перадбрамнае ўмацаваньне з унутраным дваром і баявой галерэяй па пэрымэтры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў пляне. У адрозненьні ад барбакана перадбрам'е было менш разьвіта і мела меншыя памеры.
Бастыён (лац. bastillio; анг. bastion; анг. bastion)
выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцівугольная, серпавідная ці ромбавідная). На бастыён разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных курцінаў і бастыёнаў.
Бастэя
абарончае збудаваньне ў форме землянога насыпу альбо каменнай двухпавярховай вежы формы паўкруга ці падковы, высунутай за пэрымэтр умацаваньняў. Элемэнт позьнесярэднявечнай абарончай фартыфікацыі: пераходная форма ад вежы да бастыёна.
Бастыённы замак
абарончае збудаваньне Новага часу, ўмацаванае з дапамогай бастыённых сістэм рознага тыпу. Ад ранейшых замкаў бастыённыя замкі перанялі іх сацыяльную, вайсковую і адміністратыўна-палітычную ролю, аднак значна адрозьніваліся ад іх прынцыпам арганізацыі абароны.
Башта (пол. baszta; ням. Mauerturm)
від вежы, якая мела функцыі флянкаваньня, выступала за пэрымэтр сьценаў і магла быць адкрытай унутр умацаваньня.
Баявая галерэя (анг. banquette; ням. Wehrgang)
асноўны элемэнт абарончага ўмацаваньня, які ўяўляў сабой бясьпечны для абаронцаў ход са спэцыяльнымі прыстасаваньнямі для вядзеньня вагня (байніцы, зубцы, машыкулі і інш.) ў боку праціўніка. У бастыённых фартэцыях баявая галерэя прыкрывалася бруствэрам.
Бэргфрыд (ням. Bergfried)
дамінуючая абарончая вежа замка, якая можа як і данжон служыць апошнім прытулкам абаронцам у выніку захопу астатняга замку, аднак ня мае ў адрозьненьні ад данжона жылых функцый, якія ў выпадку ўзьвядзеньня бэргфрыда пераносяцца на палац.
Бланкі ці бланкаваньне
1) сьценка баявой галерэі з байніцамі для стральбы, 2) зубчастае завяршэньне каменнай сьцяны альбо вежы, з-за якой вёўся вагонь.
Больвэрк (ням. Bollwerk)
1) таксама бычок - абарончы элемэнт у выглядзе невялікай выступаючай вежы, форма прыстасаваньня да ўжываньня вагняпальнай зброі ў выглядзе паўкруглага выступа на ўзроўні сьцяны для фланкаваньня прылеглых сьценаў; 2) тое самае, што і кавальер.
Брама (ням. Tor)
абарончае збудаваньне, найчасьцей ярусная кампазыцыя ў выглядзе вежы з каменю ці цэглы. Служыла галоўным уваходам у абарончы комплекс (замак, фартэцыя, крэпасьць і інш.)
Брона
глядзі герса.
Бруствэр (ням. Brustwehr)
прыкрыцьцё баявой галерэі з напольнага боку.
Бычок
глядзі больвэрк.

В

Вал
драўляна-зямельнае абарончае умацаваньне ў выглядзе штучнага узвышша, часам з мураванай аблямоўкай паверхні,.
Вежа
асобнае збудаваньне ці частка будынка, вышыня якога значна перавышае шырыню.
Вежа валынскага тыпу або стоўп
тып манумэнтальных абарончых вежаў, якія ўзводзіліся на Валыні, а таксама на землях сучасных Беларусі і Польшчы ў другой палове XIII - XIV стагодзьдзі.
Вывад
1) тое ж, што і бастыён; 2) патаемны ход, які выводзіў з замку.

Г

Гародня
зруб злучаны з падобныямі яму зрубамі ў адзіную лінію, утвараючы прасла абарончай сьцяны. Наверсе гародні мелі агульную баявую галерэю накрытую страхой.
Герса ці брона
мэталічныя альбо каваныя жалезам дубовыя пад'ёмныя краты ўязной брамы, якія дадаткова абаранялі ўваход.
Гласіс (анг., франц. glacis)
ахоўны земляны насып перад ровам і схаваным ходам у сістэме абароны фартэцый Новага часу адкрыты для абстрэлу абарончай артылерыяй.
Горжа (анг. rear, gorge)
шыя, заканчэньне бастыёна, равэліна.

Д

Данжон (фран. donjon)
магутная ўмацаваная вежа, сумяшчае абарончыя і жылыя функцыі. Можа зьяўляцца як непасрэдна замкам так і яго часткаю.
Дзядзінец
цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная драўляным тынам, равамі і валамі з драўлянымі сьценамі.
Дом-крэпасьць
тып жылога дома прыстасаванага да абароны з чатырма нарожнымі абарончымі вежамі.
Дэмібастыён (анг. demi-bastion)
бастыён з адным флянкам.
Дэмілюн (анг. demilune) ці паўмесяц
дадатковае абарончае ўмацаваньне фартэцыі ў рове перад бастыёнам. Падобны да равэліна, аднак у адрозненьні ад яго мае завяршэньне ў форме паўмесяца.

З

Забарол
тое самае што і аблам
Замак
паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэадала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэадалізму).

І

Ізьбіца
1) зрубная надбудова над замкавай вежай, завершаная шатром, крыху выступала за перымэтр муроў вежы і была абсталявана байніцамі тыпу машыкуляў або падсябіцьцяў; 2) зруб, які ставіўся перад брамай ў рове для ўкладаньня на ім насьцілу для моста.

К

Кабыліна
драўлянае прыстасаваньне-загародка на чатырох апорах і бервяно, якім перагароджвалі ноччу з сярэднявечным горадзе вуліцы ці подступы да брамаў для кантролю за перамяшчэньнем людзей.
Кавальер (анг. cavalier) ці надшанец
узвышэньне на бастыёне ці курціне, якое дае магчымасьць весьці больш эфэктыўны артылерыйскі абстрэл дальніх подступаў як і падножжа вала.
Казармa
Казэмат (ням. Kasematte)
надземнае, падземнае ці ўнутрывальнае перакрытае скляпеньнямі памяшканьне, якое служыла для абароны гарнізона. Часта казэматы разьмяшчаліся за эскарпам ці контрэскарпам, мелі вагнявыя пазыцыі для гармат, служылі для стабілізацыі вала.
Канвэнтхаўс (ням. Konventhaus)
замак-кастэль рэгулярнай формы з комплексам жылых, сакральных і гаспадарчых пабудоў, згрупаваных вакол невялікага ўнутранага двара і маючых абарончыя прыстасаваньні на зьнешнім пэрымэтры.
Капанір (анг. caponier)
абарончы ход са стралковымі пазыцыямі ад равэліна да курціны.
Кардэгарда (франц. corps de garde)
збудаваньне ў фартэцыях і замках XVI - XVIII стагодзьдзяў для разьмяшчэньня каравула. Звычайна будавалася ў комплексе з брамаю.
Каток (або слон)
масыўнае бервяно, якое замацоўвалася на спэцыяльных прыстасаваньнях на гарадскіх або замкавых сьценах і ў час варожага штурму скідвалася на праціўніка.
Кастэль
1)пастаянны ўмацаваны вайсковы лягер часу Рымскай імпэрыі; 2)замак рэгулярнай формы з флянкуючымі вежамі або без іх у Еўропе ў сярэднявеччы і раньнім Новым часе.
Контрэскарп (анг. counterscarp)
мураваная сьцяна, або аблямоўка зьнешняга боку рова фартэцыі.
Контргардэн (анг. counterguard)
дадатковае абарончае збудаваньне фартэцыі, у адрозненьні ад равэліна знаходзіўся перад бастыёнам. Умацаваньне распаўсюджанае у раньніх бастённых сыстэмах, узьнікла з патрэбы схаваць занадта добра бачны эскарп бастыёна.
Кронвэрк (анг. crownwork)
развітае дадатковае ўмацаваньне фартэцыі, складаецца з двух франтоў фартыфікацыі, хорнвэрк – з аднаго.
Круглік
васьмігранная ў пляне драўляная абарончая вежа, вядомая ў ВКЛ ў XVI-XVII стагодзьдзях.
Курціна
частка абарончага вала між двума бастыёнамі.

Л

Люнет (анг. lunette)
абарончае умацаваньне фартэцыі блізкае па форме да бастыёна з двума флянкамі і фасамі.

М

Машыкулі (франц. - machicoulis) або падсябіцьце
спэцыяльныя байніцы ў сьценах замкаў і гарадзкіх умацаваньняў, галоўнай функцыяй якіх было весьці абстрэл прылягаючай да сьцяны зоны. У драўляным дойлідзтве аналагічна Падсябіцьцям.
Мёртвая зона ці мёртвы вугал
зона перад абарончымі ўмацаваньнямі, якая не была даступнай для абстрэлу абарончай артылерыяй, і таму вельмі зручнай для нападу ці штурма ўмацаваньня. З мэтай ліквідацыі мёртвага вугла дойліды імкнуліся завастрыць зьнешні вугал нарожных вежаў, што і прывяло да ўзьнікненьня пяцівугольных бастыёнаў.

Н

Надшанец
тое самае, што і кавальер.

П

Падсябіцьце
у драўляным дойлідзтве, абарончая канструкцыя ў выглядзе гарызантальнай байніцы. У мураваным дойлідзтве адпавядае машыкулямі.
Палісад
глядзі астрог.
Паркан ці баркан
абарончая агароджа ў выглядзе частакола альбо зрубленая ў паз.
Перадбрам'е
невялікае абарончае ўмацаваньне перад брамай ў выглядзе прасла сьцяны прастакутнай ці паўцыліндрычнай формы. У адрозьненьні ад барбакана мела невялікія памеры і будавалася непасрэдна перад самой брамай.
Прадзамча
дадатковае фартыфікацыйнае умацаваньне замка. Прадзамча ставілася звычайна з найбольш небясьпечнага боку, каб абмежаваць прамы падыход да замка.
Прасла
1)частка сьцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвеньняў, брусоў, жэрдак між двума вертыкальнымі слупамі (шуламі); 2)частка сьцяны між дзвума абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.
Пьятаформа (італ. piatta forma)
плоскі тупавугольны або паўцыркулярны бастыён, які ўзводзіўся дзеля ўзмацненьня курціны, калі адлегласьць між бастыёнамі была занадта вялікай. Пьятаформа характэрна для стараітальянскай абарончай сыстэмы.

Р

Равэлін (анг., франц. ravelin)
дадатковае абарончае умацаваньне фартэцыі перад курцінай у прамежку між бастыёнамі ці перад брамай.
Рандэль (франц. rondel)
магутная мураванай вежа прыстасаваная для ўжываньня вагняпальнай зброі, часьцей за ўсё паўкруглай формы.
Раскат
прымітыўны від абарончай вежы з пляцоўкай для ўстаноўкі гарматаў.
Роў (анг. ditch)
абарончае ўмацаваньне ў выглядзе штучна ўтворанага канала ці яра, галоўнай функцыяй якога было перакрыцьцё падыходу да умацаваньня (гарадзішча, грода, замка ці фартэцыі).
Рэдан (анг. redan) – простае абарончае умацаваньне фартэцыі у выглядзе вуглавога выступа ў абарончай лініі.
Рэдзюіт
Рэдут (анг. redoubt)
закрытае з усіх бакоў абарончае ўмацаванне з чатырма ці больш бакамі з валамі і рвамі, аднак без магчымасці вядзенне фланкіруючага вагня.

С

Стоўп
глядзі вежа валынскага тыпу.
Схаваны ход (анг. covered way)
упершыню ўзгадваецца ў 1554 годзе. Баявы ход у сістэме бастыённай фартыфікацыі, які праходзіў перад ровам, быў прыкрыты бруствэрам і дазваляў трымаць абарону на бліжэйшых подступах да фартэцыі. Таксама меў баявую галерэю.

Т

Тараса
сьцяна абарончага збудаваньня з двух шэрагаў бярвеньняў ці брусоў, прамежкі паміж якімі часам запаўняліся зямлёй ці каменьнем.
Травэрс (анг. travers)
Тын
глядзі астрог.
Тэналь (анг. tenail)
дадатковае ўмацаваньне ў рове фартэцыі, ніжэй за курціну, што дазваляла весьці вагонь з апошняй, але абараняла яе ад прамога абстрэлу.

У

Узвалок
нахілены памост перад баявой вежай ці галерэяй, па якім усьцягвалі гарматы.
Узвод
пад'ёмны мост на ланцугах.

Ф

Фас (шчака) бастыёна
пярэдні бок бастыёна, скіраваны ў накірунку нападу.
Флянк бастыёна
бакавая частка паліганальнага бастыёна, з якой веўся флянкіруючы абстрэл суседняй курціны і бастыёна.
Форбург
глядзі прадзамча
Форт (лат. fortis - моцны)
фартыфікацыйнае збудаваньне, самастойны, вынесены элемэнт фартэцыі. Форт прыстасаваны да вядзеньня бою ў поўным акружэньні і ізаляцыі, аднак ён дзейнічае як частка буйных фартэцый новага і найноўшага часу, або як частка т.зв. фартыфікацыйных паясоў, дзе суседнія ізаляваныя форты пад час абароны падтрымлівалі адзін аднаго гарматным агнём.
Фортка
невялікая брамка ў абарончай сьцяне для выхаду з замка. Звычайна разьмяшчалася ў супрацьлеглым баку да напольнага і галоўнай брамы.
Фосэбрэй (анг. fausse-braye)
доўгая абарончая лінія на працягу ўсяго пэрымэтру ўмацаваньняў, якая перахоўвала іх ад прамога артылерыйскага абстрэлу.
Фронт фартыфікацыі (анг. front of fortification)

Х

Хорнвэрк (ням. Hornwerk; анг. hornwork)
развітае дадатковае ўмацаваньне фартэцыі, якое складаецца з аднаго фронта фартыфікацыі, у той час як кронвэрк з двух.

Ц

Цвінгэр
прастора перад абарончай сьцяной замка ці горада, абмежаванай звонку другой ніжэйшай сьцяной.
Цэйхгаўз
глядзі арсэнал.
Цытадэль

Ч

Часнок
1) завостранае кольле, убітае альбо ўкапанае вертыкальна ў зямлю на подступах да ўмацаваньня; 2) мэталічные чатырохшыповае прыстасаваньне для барацьбы з коньніцай і пяхотай ворага, якое раскідвалася на іх шляху.

Ш

Шанец
зямельнае ўмацаваньне тыпу акопа з бруствэрам.

Э

Эскарп (анг. scarpe, escarpe)
мураваная аблямоўка ніжняй часткі абарончага валу на ўзроўні рва.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
  • Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991.
  • Festungen. Glossarium artis: [deutsch-französisch-englisch]. Wörterbuch zu Kunst. Band 7. München, 1997. ISBN 3-598-10806-0
  • Piper, Otto. Burgenkunde. Bauwesen und Geschichte der Burgen Zunächst innerhalb des deutschen Sprachgebietes. Augsburg,1992.