Дрыса (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д іншыя значэньні
яшчэ выява
Радок 30: Радок 30:


==Агульныя зьвесткі==
==Агульныя зьвесткі==
[[File:Drysa river - Belarus.jpg|міні|250пкс|Рака Дрыса каля вёскі [[Прыхабы]]]]
Выцякае з возера [[Дрысы]], цячэ па паўночнай частцы [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], праз азёры [[Астраўцы]], [[Сіньша]] і [[Буза]], вусьце ў межах [[места]] Дрыса.
Выцякае з возера [[Дрысы]], цячэ па паўночнай частцы [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], праз азёры [[Астраўцы]], [[Сіньша]] і [[Буза]], вусьце ў межах [[места]] Дрыса.



Вэрсія ад 05:16, 22 кастрычніка 2009

Рака
Дрыса
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Дрысы
Вусьце Заходняя Дзвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 183 км
Сярэднегадавы сьцёк 45,6 м³/с
Плошча басэйну 6420 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Дрыса — рака ў Расонскім і Дрысенскім (Верхнядзвінскім) раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзеньне ракі 45,3 м.

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Рака Дрыса каля вёскі Прыхабы

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусьце ў межах места Дрыса.

Даліна трапэцападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусьця Нішчы на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,2 — 0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Абалона нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1 — 0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 25 — 45 м. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 дзён.

Летне-восеньская межань каля 140 дзён. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 2 дні. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёну (61 км угару ад вусьця) найвялікшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.