Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 28: Радок 28:
У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэта [[РКП(б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня [[1918]]. У сьнежні [[1918]]-траўні [[1919]] працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У [[1919]]-[[1920]] навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсаў, пасьля сканчэньня якіх у [[1920]] камандзір аддзелу [[рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку – сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]].
У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэта [[РКП(б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня [[1918]]. У сьнежні [[1918]]-траўні [[1919]] працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У [[1919]]-[[1920]] навучаўся на першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсаў, пасьля сканчэньня якіх у [[1920]] камандзір аддзелу [[рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку – сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]].


У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. Увосень [[1924]] кіраўнік захопу ў палон [[Палескае ваяводзтва|палескага ваяводы]] [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіслава Юзафа Даўнаровіча]], якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.


У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]-[[1937]] кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]]—траўні [[1942]] знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]-[[1937]] кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]]—траўні [[1942]] знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].

Вэрсія ад 21:50, 16 кастрычніка 2009

Кірыла Арлоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1895
Сьцяг Расеі Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня
Памёр: 13 студзеня 1968
Сьцяг Беларускай ССР Мышкавічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць
Партыя: КПСС
Адукацыя: Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага
Узнагароды:

Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць13 студзеня 1968, Мышкавічы, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

Зь сялянскае сям'і. У 1910 скончыў царкоўна-прыходзкую школу. З 1915 у арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны. Ваяваў на Заходнім фронце, служыў шарагоўцам 251-га запаснога пяхотнага палка, ад 1917 унтэр-афіцэрам, камандзірам сапэрного ўзводу 65-га пяхотнага палку. У студзені 1918 дэмабілізаваўся й вярнуўся дадому.

У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел, якім камандаваў да сьнежня 1918. У сьнежні 1918-траўні 1919 працаваў у Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У 1919-1920 навучаўся на першых Маскоўскіх кулямётных курсаў, пасьля сканчэньня якіх у 1920 камандзір аддзелу рудабельскіх партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў Коўне. У кастрычніку – сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў Булак-Балаховіча.

У 19221925 пад псэўданімамі Аршынаў, Муха-Міхальскі камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[4]. Увосень 1924 кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Станіслава Юзафа Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[5]. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 1930-1936 служыў у органах ДПУ-НКУС Беларусі. У 1936-1937 кіраўнік участку будаўніцтва каналу Масква-Волга ў горадзе Дзьмітраў. У 19371938 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку 1941—траўні 1942 знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у Кітаі.

У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу НКДБ, якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў Фрыдрыха Фрэнча, гэбітскамісара Баранавіцкае акругі Фрыдрыха Шцюра й обэргрупэнфюрэра СС Фэрдынанда Засарнаса. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка".

Пасьля лекаваньня да сьнежня 1944 працаваў у НКДБ БССР, пасьля пайшоў у адстьаўку па стане здароўя. З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК КПБ ад 1949, кандыдат у сябры ЦК КПСС у 1956-1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 19471951, Вярхоўнага Савету СССР 3-7 скліканьняў ад 1950.

Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сьцяга, мэдалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (18 студзеня 1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Кірыла Арлоўскі быў прататыпам галоўнага героя фільму "Старшыня" й Робэрта Джордана з аповесьці "Па кім зьвініць звон" Эрнэста Гэмінґўэя.

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[6], бандытызьме, забойствах цывільнага насельніцтва[7]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі