Розьніца паміж вэрсіямі «Кірыла Арлоўскі»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма апісаньня зьменаў
{{Палітык
| імя = Кірыла Арлоўскі
| жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| выява =
| памер =
| подпіс_пад_выявай =
| дата_нараджэньня = [[30 студзеня]] [[1895]]
| месца_нараджэньня = {{Сьцяг Расеі}} [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]]
| дата_сьмерці = [[13 студзеня]] [[1968]]
| месца_сьмерці = {{Сьцяг БССР}} [[Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]
| нацыянальнасьць =
| назва_палітычнай_арганізацыі = <!-- Рух, Аб’яднаньне, і пад. Неабавязковы. Па змоўчаньні — «Партыя» -->
| партыя = [[КПСС]]
| сужэнец =
| дзеці =
| адукацыя = [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]]
| рэлігія =
| бацька =
| маці =
| подпіс =
| узнагароды =
}}
'''Кірыла Пракапёнак Арлоўскі''' ([[30 студзеня]] (паводле старога стылю 18 студзеня) [[1895]], [[Мышкавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Менская губэрня]], цяпер [[Кіраўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — [[13 студзеня]] [[1968]], [[Мышкавічы]], [[Кіраўскі раён]]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.
 
У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. У выніку апэрацыяў Арлоўскага было забіта каля 100 чалавек.
 
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1936]]-[[1937]] кіраўнік участку будаўніцтва каналу [[Масква-Волга]] ў горадзе [[Дзьмітраў]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У сакавіку [[1941]]—траўні [[1942]] знаходўзія ў камандыроўцы па лініі НКУС у [[Кітай|Кітаі]].
 
У чэрвені [[1942]] сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю [[20 верасьня]] [[1943]] атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка".
7645

зьменаў

Навігацыйнае мэню