Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
З [[1915]] у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня малодшага унтэр-афіцэра. З [[1918]] служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэта [[РКП(б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел. Пасьля сканчэньня першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсаў у [[1920]] камандзір аддзелу [[рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку – сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]]. |
Зь сялянскае сям'і. З [[1915]] у арміі, удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Ваяваў на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня малодшага унтэр-афіцэра. З [[1918]] служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У чэрвені [[1918]] у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні [[Бабруйск]]ага падпольнага раённага камітэта [[РКП(б)]] арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел. Пасьля сканчэньня першых [[Масква|Маскоўскіх]] кулямётных курсаў у [[1920]] камандзір аддзелу [[рудабелка|рудабельскіх]] партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў [[Коўна|Коўне]]. У кастрычніку – сьнежні [[1920]] удзельнічаў у баёх супраць войскаў [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіча]]. |
||
У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. |
У [[1922]]—[[1925]] пад псэўданімамі Аршынаў, [[Муха-Міхальскі]] камандзір партызанскага аддзелу ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку<ref>Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. [http://21.by/papers?id=100477 На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш] // «[[Зьвязда]]», [[17 верасьня]] [[2009]]</ref>. У сьнежні [[1922]] прыбыў у [[Вялейскі павет]], 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на [[4 жніўня]] [[1924]] зарганізаваў захоп мястэчка [[Стоўпцы]]<ref>Алег Дзярновіч. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=739 «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...»] // [[Наша Ніва]], [[11 сакавiка]] [[2006]]</ref>. |
||
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[ |
У [[1930]] скончыў [[Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага]] ў Маскве. У [[1930]]-[[1936]] служыў у органах [[ДПУ]]-[[НКУС Беларусі]]. У [[1937]]—[[1938]] удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў|Грамадзянскае вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]], дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З [[1939]] памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У [[1940]]—[[1942]] у [[Кітай|Кітаі]]. |
||
У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі. |
У чэрвені [[1942]] сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу [[НКДБ]], якая [[26 кастрычніка]] [[1942]] была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні [[1943]] на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. [[17 лютага]] [[1943]] група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў [[Фрыдрых Фрэнч|Фрыдрыха Фрэнча]], гэбітскамісара [[Баранавіцкая акруга|Баранавіцкае акругі]] [[Фрыдрых Шцюр|Фрыдрыха Шцюра]] й обэргрупэнфюрэра СС [[Фэрдынанд Засарнас|Фэрдынанда Засарнаса]]. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю [[20 верасьня]] [[1943]] атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка". |
||
З [[1944]] на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку |
З [[1944]] на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК [[КПБ]] ад [[1949]], кандыдат у сябры ЦК [[КПСС]] у [[1956]]-[[1961]]. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у [[1947]]—[[1951]], Вярхоўнага Савету СССР ад [[1950]]. |
||
Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі [[Ордэн Працоўнага Чырвонага сьцяга|Працоўнага Чырвонага сьцяга]], мэдалямі. Герой Савецкага Саюза ([[1943]]), Герой Сацыялістычнай Працы ([[1958]]). |
Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі [[Ордэн Працоўнага Чырвонага сьцяга|Працоўнага Чырвонага сьцяга]], мэдалямі. Герой Савецкага Саюза ([[1943]]), Герой Сацыялістычнай Працы ([[1958]]). |
||
== Памяць == |
== Памяць == |
Вэрсія ад 21:01, 16 кастрычніка 2009
Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня (паводле старога стылю 18 студзеня) 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць — 13 студзеня 1968, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.
Біяграфія
Зь сялянскае сям'і. З 1915 у арміі, удзельнік Першае сусьветнае вайны. Ваяваў на Заходнім фронце, даслужыўся да званьня малодшага унтэр-афіцэра. З 1918 служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК). У чэрвені 1918 у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі па заданьні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі аддзел. Пасьля сканчэньня першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 камандзір аддзелу рудабельскіх партызанаў (псэўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвэнтаў; потым на падпольнай працы ў Коўне. У кастрычніку – сьнежні 1920 удзельнічаў у баёх супраць войскаў Булак-Балаховіча.
У 1922—1925 пад псэўданімамі Аршынаў, Муха-Міхальскі камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі, кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[1]. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[2].
У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 1930-1936 служыў у органах ДПУ-НКУС Беларусі. У 1937—1938 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, дарадчык партызанскага корпусу рэспубліканскае арміі. З 1939 памочнік дырэктара Арэнбурскага (Чкалаўскага) сельгасінстытута. У 1940—1942 у Кітаі.
У чэрвені 1942 сфармаваў і ўзначаліў разьведвальна-дывэрсійную групу НКДБ, якая 26 кастрычніка 1942 была закінутая на акупаваную нямецкімі войскамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі аддзел "Сокалы". У красавіку – траўні 1943 на базе аддзела пад агульным камандаваньнем Арлоўскага створаныя тры партызанскія аддзелы. 17 лютага 1943 група партызан на чале з Арлоўскім зьнішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі: генэральнага камісара Баранавічаў Фрыдрыха Фрэнча, гэбітскамісара Баранавіцкае акругі Фрыдрыха Шцюра й обэргрупэнфюрэра СС Фэрдынанда Засарнаса. Сам Арлоўскі быў цяжка паранены, страціў кісьці абедзьвюх рук. За гэты апэрацыю 20 верасьня 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу, ордэн Леніна і мэдаль "Залатая Зорка".
З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку і адным зь першых атрымаў мільён рублёў чыстага прыбытку. Сябар ЦК КПБ ад 1949, кандыдат у сябры ЦК КПСС у 1956-1961. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1947—1951, Вярхоўнага Савету СССР ад 1950.
Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сьцяга, мэдалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
Памяць
Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
Пераацэнкі дзейнасьці
У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[3], бандытызьме, забойствах[4]
Крыніцы
- ^ Алег Праляскоўскі, Леў Крыштаповіч. На нянавiсцi i фальсiфiкацыi гiсторыi дэмакратыi не пабудуеш // «Зьвязда», 17 верасьня 2009
- ^ Алег Дзярновіч. «Бандыты карысталіся беларускай гаворкай...» // Наша Ніва, 11 сакавiка 2006
- ^ Іосіф Сярэдзіч. 60 і 20 // Народная Воля № 65—66, 30 красавіка 2009
- ^ Зьміцер Бартосік. «Мэты ў іх былі — не рабаваць і забіваць, а барацьба з уладай» // Радыё Свабода, 30 кастрычніка 2008
Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Савецкія разьведчыкі
- Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1936-1939 гадоў
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Героі Савецкага Саюзу
- Героі Сацыялістычнай працы
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Кіраўскім раёне