Кірыла Арлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюзу]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай працы]]
[[Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай працы]]
[[Катэгорыя:Старшыні калгасаў]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1968 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1968 годзе]]

Вэрсія ад 20:24, 16 кастрычніка 2009

Кірыла Пракапёнак Арлоўскі (30 студзеня 1895, Мышкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласьць13 студзеня 1968, Кіраўскі раён) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і ў Вялікую Айчынную вайну, савецкі выведнік, гаспадарчы дзеяч.

Біяграфія

З 1915 у арміі. З 1918 служыў у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіі (ЧК).

У 19221925 камандзір партызанскага аддзелу ў Заходняй Беларусі, кіраўнік захопу ў палон палескага ваяводы Даўнаровіча, якога змусіў падаць у адстаўку[1]. У сьнежні 1922 прыбыў у Вялейскі павет, 21 сьнежня разам з партызанамі Станіслава Ваўпшасава ўдзельнічаў у нападзе на мястэчка Ілья: партызаны зьнішчылі паліцэйскі гарнізон, занялі пошту, тэлеграф і кантору воласьці, захапілі зброю, а ў валасной управе зьнішчылі сьпісы недаімшчыкаў. Надалей узначальваў аддзел, што дзейнічаў пераважна на поўдні Беларусі: у навакольлі Баранавічаў, Лунінца, Століна. У ноч на 4 жніўня 1924 разам з Муха-Міхальскім зарганізаваў захоп мястэчка Стоўпцы[2]. З мэтай кансьпірацыі адказнасьці на сябе ня браў[3].

У 1930 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. У 19361939 удзельнік Грамадзянскае вайны ў Гішпаніі, у 19401942 у Кітаі. У 19421943 камандзір спэцаддзелу «Саколы». З 1944 на Кіраўшчыне старшыня калгасу «Рассвет», які хутка вырас у буйную гаспадарку. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471951.

Узнагароджаны 5 ардэнамі Леніна, 2 ардэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі. Герой Савецкага Саюза (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ мэханізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клёцку, Ляхавічах, Магілёве. У Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Пераацэнкі дзейнасьці

У постсавецкі пэрыяд зьявіліся абвінавачваньні Кірылы Арлоўскага ў тэрарызьме[4], бандытызьме, забойствах[5]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі