Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66: Радок 66:
* [[1708]]: войскі швэдзкага караля [[Карл XII|Карла XII]] учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.
* [[1708]]: войскі швэдзкага караля [[Карл XII|Карла XII]] учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.
* [[1772]]: у выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|1-га падзелу Рэчы Паспалітай]] ваяводзтва страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
* [[1772]]: у выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|1-га падзелу Рэчы Паспалітай]] ваяводзтва страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
* [[1775]]: у сувязі з акупацыяй усходніх ваяводзтваў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыяй]], менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў [[Гародня|Гародню]].
* [[1775]]: у сувязі з акупацыяй усходніх ваяводзтваў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыяй]], менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў [[Горадня|Горадню]].
* [[20 сьнежня]] [[1793]]: скасаванае ў выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]], якго тэрыторыя апынулася ўвайшла ў склад [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] Расейскай імпэрыі.
* [[20 сьнежня]] [[1793]]: скасаванае ў выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]], якго тэрыторыя апынулася ўвайшла ў склад [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] Расейскай імпэрыі.



Вэрсія ад 22:05, 15 кастрычніка 2009

Менскае ваяводзтва
Palatinatus Minscensis

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна ВКЛ
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Рэчыца, Мазыр
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы гл. Менскія ваяводы
Плошча 55 500 км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва (па-лацінску: Palatinatus Minscensis) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча ваяводзтва складала 55 500 км². Сталіцай зьяўлялася места Менск.

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай».[1] Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай герба Пагоня ў белым полі.[2][3]

Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводскіх мундзіраў, дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Асноўныя падзеі

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Масковіяй і Амсьціслаўскім ваяводзтвам.[6] Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла па рацэ Пціч, да яе упадзеньня ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Тэрыторыя Менскага ваяводства мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала па тэрыторыі ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы Менскага ваяводзтва брала свой выток рака Вяльля. Гэтая частка ваяводзтва ўяўляла шырокія, не вельмі ўраджайныя раўніны, паўднёва-заходняя (Мазырскі павет) — ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйны падзел

У склад ваяводзтва ўваходзілі 3 паветы:

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
(дзяржаўныя воласьці)
Менскі павет Менск ? Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр ? Мазырскае (гродавае)
Бчыцкае (Пціцкае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапоскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморныя, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў у Вялікалітоўскі вярхоўны трыбул (па тры — на рускую і літоўскую кадэнцыі).

Прававы лад

Мясцовыя органы ўлады валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэньні ўсіх мясцовых справаў. У сваёй дзейнасьці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, мясцовым звычаёвым правам і актамі мясцовай адміністрацыі. Асобнае кіраваньне было ўсталяванае ў прыватных уладаньнях заможнай шляхты.

Вышэйшай формай заканадаўства зьяўляліся Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 рокаў. Дзейнасьць усіх службовых асобаў падпарадкоўвалася праву.

Урадоўцы

Менскае ваяводзтва на мапе Рэчы Паспалітай

У сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ваяводзтва было прадстаўленае двума сэнатарамі: ваяводай і кашталянам.

Ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля паморскіх і перад інфлянцкімі, кашталяны — пасьля гданьскіх і таксама перад інфлянцкімі.[6]

Ваяводамі менскімі былі

Кашталянамі менскімі былі:

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском // Материалы исследований О.Однороженко (г.Харьков) и М.В.Ревнивцева (г.Энгельс)
  2. ^ Менскае ваяводства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 198
  3. ^ Вячаслаў Насевіч. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288
  4. ^ Міхась Мацельскі. Гісторыя Барысава ў датах // «Гоман Барысаўшчыны»
  5. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.1. — Мінск, 2005. С. 34—39.
  6. ^ а б Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура