Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
Катэгорыя:Адміністрацыйныя збудаваньні Беларусі |
|||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]] |
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Адміністрацыйныя збудаваньні Беларусі]] |
||
[[pl:Dom Rządowy Republiki Białoruś]] |
[[pl:Dom Rządowy Republiki Białoruś]] |
Вэрсія ад 21:06, 4 кастрычніка 2009
Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце Іосіфа Лянгбарда.
Месцам для будаўніцтва Дома ўраду ў канцы 1920-х гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лянгбардам разам зь ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.
За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у доме ўраду быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.
Вонкавыя спасылкі
Дом ураду (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў