Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія |
д робат дадаў: tl:Pransiskano зьмяніў: ca:Família franciscana |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
[[br:Urzh ar Vreudeur minor]] |
[[br:Urzh ar Vreudeur minor]] |
||
[[bs:Franjevci]] |
[[bs:Franjevci]] |
||
[[ca: |
[[ca:Família franciscana]] |
||
[[cs:Řád menších bratří]] |
[[cs:Řád menších bratří]] |
||
[[cy:Urdd Sant Ffransis]] |
[[cy:Urdd Sant Ffransis]] |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
[[sw:Wafransisko]] |
[[sw:Wafransisko]] |
||
[[th:ลัทธิฟรานซิสกัน]] |
[[th:ลัทธิฟรานซิสกัน]] |
||
[[tl:Pransiskano]] |
|||
[[uk:Францисканці]] |
[[uk:Францисканці]] |
||
[[vi:Dòng Anh em Hèn mọn]] |
[[vi:Dòng Anh em Hèn mọn]] |
Вэрсія ад 03:26, 4 кастрычніка 2009
Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місыянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў. Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місыянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (1316—1341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Оршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. членаў.
Вонкавыя спасылкі
Францішкане — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў