Адам Дасюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль, ВП: Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні
Радок 41: Радок 41:
* [[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] // [[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік [[2000]] г.
* [[Сяргей Ёрш]]. [http://autary.iig.pl/jorsz/vydanni_kambatant4.htm#3 Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча] // [[Голас Камбатанта]] № 4, верасень-кастрычнік [[2000]] г.
* [http://bielarusnp.blogspot.com/2007/11/blog-post.html Памяці Адама Дасюкевіча] // Беларуская Нацыянальная памяць
* [http://bielarusnp.blogspot.com/2007/11/blog-post.html Памяці Адама Дасюкевіча] // Беларуская Нацыянальная памяць
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19417 ДАСЮКЕВІЧ Адам] // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19417 ДАСЮКЕВІЧ Адам] // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дасюкевіч, Адам}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Дасюкевіч, Адам}}

Вэрсія ад 12:34, 23 верасьня 2009

Адам Дасюкевіч (5 чэрвеня 1911, в. Капцэвічы Ашмянскі павет (цяпер Смаргонскі раён) — 1 лістапада 1943, Паставы) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, пэдагог.

Жыцьцяпіс

Дзяцінства

Падчас Першай сусьветнай вайны, пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (сястра кс. Адама Станкевіча) і дзьве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасьля вяртанья з вайны адшукаў сваіх сыноў.

У 1933 скончыў Віленскую беларускую гімназыю. Ужо тады пачаў друкаваца ў беларускім друку. Часапіс «Шлях моладзі» пісаў у верасьні 1933: «...15-га верасьня с. г. атрымалі матуру гадунцы Беларускай Філіі Дзяржаўнай гімназіі ім. Славацкага ў Вільні А. Марцінчык і А. Дасюкевіч»[1].

Юнацтва

Затым вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). У сакавіку 1936 — намеснік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі час. «Студэнцкая думка». У 19371939 — старшыня БСС.

Зь верасьня 1936 да 1938 рэдактар газэты «Беларуская крыніца» (з 39-га нумару) — воргана Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Напрыканцы 1937 Памёр бацька Адама. Часопіс «Шлях моладзі» пісаў: «7 сьнежня 1937 г. у в. Копцевічы, Ашмянскага пав., памёр сьв. п. Ян Дасюкевіч, бацька старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні студэнта Адама Дасюкевіча»[2].

За вострыя артыкулы ў газэце Дасюкевіч неаднаразова трапляў пад суд. 19 красавіка 1938 асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.

15 сьнежня 1939 атрымаў дыплём інжынэра аграноміі. У 1940 віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.

11 красавіка 1940 году ў віленскім Бэрнардынскім касьцёле браліся шлюбам зь Лідзіяй Сікорай. Празь цяжкасьці з працаю ў студзені 1941 сям'я выехала ў БССР, у Малыя Алашкі, да бацькі Лідзіі Івана Паўлавіча Сікоры. Там Адам дапамагаў цесьцю даглядаць ягоны вялікі й знакаміты сад.

Пасьля пачатку ВАВ арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў, якія падкупілі за золата немцаў, Адама вызвалілі. Працаваў настаўнікам у Варапаеве. З 1942 — старшыня Пастаўскага павету, бурмістр Паставаў. Сябра невядомай падпольнай беларускай арганізацыі[3].

Выратваў Барыса Кіта ад сьмерці. Пасьля адмовы Кіта даць студэнтаў Пастаўскай сэмінарыі на зьбіраньне трупаў на вуліцах гораду, немец дастаў пісталет і стрэліў у Барыса. Дасюкевіч выбіў пад час стрэлу пісталет [4].

Сьмерць

Дасюкевіч быў забіты немцамі 1 лістапада 1943.

Паводле адной з вэрсіяў, немец застрэліў яго на вуліцы зь пісталету пад час збору падаткаў, калі Дасюкевіч тлумачыў, што людзі аддалі ўсё, немагчыма ад іх яшчэ вымагаць, бо нічога ня маюць[5]. Паводле іншай вэрсіі, Дасюкевіча эсэсавец расстраляў з аўтамата «за трыццаць куль выпусьцілі»[6] .

Язэп Малецкі ў сваіх успамінах піша: «Дасюкевіч — ціхі, працавіты патрыёт... займаў становішча старшыні Пастаўскага павету. Застрэлены зондэрфюрэрам за тое, што ў вызначаны дзень ня прыбылі ўсе сялянскія падводы з пастаўкай збожжа на высылку ў Нямеччыну»[7].

На пахаваньне Дасюкевіча выйшлі сотні людзей. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі. Немцы пабаяліся разагнаць шматлюдную пахавальную працэсію.

У 1944 годзе памерла трохгадовая дачка Дасюкевічаў.

Крыніцы

  1. ^ Шлях моладзі (Вільня), № 9 (56), верасень 1933. С. 15.
  2. ^ Шлях моладзі, № 17 (116), 16 сьнежня 1937. С. 16
  3. ^ Сяргей Ёрш. Жыцьцё і сьмерць Адама Дасюкевіча //Голас Камбатанта № 4, верасень-кастрычнік 2000 г.
  4. ^ Алег Гардзіенка. Бурмістар // Наша Ніва №08, 2000
  5. ^ А. Катковіч, В. Катковіч-Клентак. Успаміны. — Беласток, 1999, б. 39, 107
  6. ^ Тацяна Сьнітко. Доўгая вайна Віктара Сікоры // Наша Ніва №19, 2000
  7. ^ Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні (успаміны). — Таронта, 1976, б. 58.

Літаратура