Мар’ян Пецюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Польшчы]]
[[Катэгорыя:Польскія беларусы]]
[[Катэгорыя:Польскія беларусы]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага Студэнцкага Саюзу]]


[[be:Мар'ян Пецюкевіч]]
[[be:Мар'ян Пецюкевіч]]

Вэрсія ад 13:07, 21 верасьня 2009

Мар’ян Пецюкевіч (24 верасьня 1904 Цяцеркі, Браслаўшчына13 верасьня 1983, Торунь) - беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

Навучаўся ў беларускай гімназіі ў Радашкавічах і беларускай гімназіі ў Вільні, студыяваў этнаграфію ў Віленскім унівэрсытэце, якую закончыў у 1938. Чалец Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага Навуковага Таварыства. У 1929-1931 першы рэдактар часопіса „Шлях Моладзі”.

У 1939 дырэктар Беларускага музэя ў Вільні. У час вайны пэўны час быў павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмяне і выкладчыкам беларускай мовы ў Мэдычным інстытуце ў Новай Вілейцы.

У 1949 арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край. Там паўторна арыштаваны ў 1953 і сасланы ў Варкуту. Вызвалены ў 1957 пасьля перагляду справы.

З'ехаў у Польшчу да сям’і. З 1959 па 1970 працаваў у Этнаграфічным музэі ў Торуні. Пісаў карэспандэнцыі ў беластоцкую „Ніву”.

Творы

  • У пошуках зачараваных скарбаў (Вільня 1998)
  • Кара за службу народу (Беласток 20001)
  • Мой дзёньнік. Пра падарожжа ў Рым (Вільня 2007)
  • Сляды незабыўных продкаў (Мінск 2007) - зборнік этнаграфічных артыкулаў
  • Лісты 1956-1982 (Беласток 2005) - лісты да розных асобаў