Сьнег: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: be:Снег |
д робат дадаў: mhr:Лум |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
[[lt:Sniegas]] |
[[lt:Sniegas]] |
||
[[lv:Sniegs]] |
[[lv:Sniegs]] |
||
[[mhr:Лум]] |
|||
[[mk:Снег]] |
[[mk:Снег]] |
||
[[mn:Цас]] |
[[mn:Цас]] |
Вэрсія ад 09:33, 19 верасьня 2009
Сьнег — атмасфэрны ападак крышталікаў лёду ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу.
Апады сьнегу спалучаныя з ветрам называюць “завірухай”. Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду з сярэднім памерам меней 1 мм.
Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных марозаў.
Утварэньне крышталаў
Сьнег узьнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія зьяўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасьцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя вуглы толькі 60° і 120°.
Пры хуткіх зрухах паветра, крышталікі неаднаразова вэртыкальна рухаюцца ў атмасфэры, часткова таючы і крышталізуючыць ізноў. У выніку гэтага ўтвараецца зьмешаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасьць, што існаваньне аднолькавых сьняжынак немагчыма.
Сьняжынкі
Белы колер абумоўлены ўтрыманьнем у сьняжынцы паветра. Сьвятло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і расьсейваецца. Сьняжынкі складаюцца на 95% з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасьць і параўнальна павольную хуткасьць падзеньня (0,9 км/г). Самая вялікая сьняжынка мела дыямэтар 12 см, але звычайна сьняжынкі маюць каля 5 мм у дыямэтры пры масе 0,004 г.
Раставаньне
Сьнег растае пры тэмпэратурах паветра вышэй за 0 °C ці ад сонечнага сьвятла. Вільготнае паветра спрыяе раставаньню.
Вонкавыя спасылкі
Сьнег — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA