Барысаўскі раён: розьніца паміж вэрсіямі
стыль, сьцяг |
д стыль |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| Назва ў родным склоне = Барысаўскага раёну |
| Назва ў родным склоне = Барысаўскага раёну |
||
| Афіцыйная назва (на наркамаўцы) = |
| Афіцыйная назва (на наркамаўцы) = |
||
| Сьцяг = |
| Сьцяг = Flag of Barysaŭ, Belarus.png |
||
| Апісаньне сьцяга = |
|||
| Герб = Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png |
| Герб = Coat of Arms of Barysaŭ, Belarus.png |
||
| Апісаньне герба = Flag of Barysaŭ, Belarus.png |
|||
| Гімн = |
| Гімн = |
||
| Краіна = [[Беларусь]] |
| Краіна = [[Беларусь]] |
||
Радок 13: | Радок 11: | ||
| Улучае = |
| Улучае = |
||
| Цэнтар = [[Барысаў]] |
| Цэнтар = [[Барысаў]] |
||
| БуйныГорад = |
|||
| БуйныяГарады = |
|||
| ДатаЎтварэньня = [[17 ліпеня]] [[1924]] |
| ДатаЎтварэньня = [[17 ліпеня]] [[1924]] |
||
| Кіраўнік = |
| Кіраўнік = |
||
Радок 32: | Радок 28: | ||
| Сярэдняя вышыня = |
| Сярэдняя вышыня = |
||
| Мінімальная вышыня = |
| Мінімальная вышыня = |
||
| Шырата = |
|||
| Даўгата = |
|||
| Мапа = Miensk province, Barysau district.svg |
| Мапа = Miensk province, Barysau district.svg |
||
| Памер мапы = 200 |
| Памер мапы = 200 |
||
| Часавы пас = [[UTC]] +2 |
| Часавы пас = [[UTC]] +2 |
||
| Скарачэньне = |
|||
| ISO = |
|||
| FIPS = |
|||
| Тэлефонны код = +375-17-77 |
| Тэлефонны код = +375-17-77 |
||
| Паштовыя індэксы = 222 5хх, 222 1хх |
| Паштовыя індэксы = 222 5хх, 222 1хх |
||
Радок 46: | Радок 37: | ||
| Сайт = http://www.borisov.minsk-region.by/ |
| Сайт = http://www.borisov.minsk-region.by/ |
||
| Катэгорыя ў Commons = Barysau district |
| Катэгорыя ў Commons = Barysau district |
||
| Парамэтар1 = |
|||
| Назва парамэтру 1 = |
|||
| Мапа адміністрацыйнай адзінкі = |
|||
| Колер фону парамэтраў = {{Колер|Беларусь}} |
| Колер фону парамэтраў = {{Колер|Беларусь}} |
||
| Колер фону герб-сьцяг = |
|||
}} |
}} |
||
Вэрсія ад 03:02, 11 верасьня 2009
Барысаўскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Барысаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Мікалай Карповіч[d][1] |
Насельніцтва (2008) | 192 282 |
Шчыльнасьць | 64,1 чал./км² |
Плошча | 3 тыс. км² (1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 162 м[2] |
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-17-77 |
Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бары́саўкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва — 192 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Барысаў.
На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе са Смалявіцкім раёнам, на захадзе з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай і Магілёўскай абласьцямі
Прырода
Рэльеф
Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.
Карысныя выкапні
Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм. Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.
Гідраграфія
Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Сха, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Нача, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.
Расьліннасьць
Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.
Насельніцтва
- 2006 — 43,8 тыс. чалавек.
Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па дадзеных на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавек, зь іх:
- гарадзкога — 150 006 чалавек;
- сельскага — 41 774 чалавека.
Колькасьць населеных пунктаў — 300.
Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1.01.2008 г., зьяўляюцца:
- в. Лошніца — 6524 чал.;
- в. Вяляцічы — 1373 чал.;
- в. Вуглы — 1510 чал.;
- в. Стара-Барысаў — 1260 чал.;
- в. Вялікая Ўхалода — 1244 чал.;
- в. Навасады — 1065 чал.;
- в. Ганцавічы — 905 чал.
Гаспадарчая дзейнасьць
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва.
Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.
Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомль, Бярэзань, Плешчаніцы.
Інфармацыя для турыстаў
Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўскай царква (кан. XVIII ст.) ў в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зембін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Зорычы, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.
Літаратура
- Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9