Розьніца паміж вэрсіямі «Полацкая нізіна»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
стыль
д (стыль)
д (стыль)
'''Полацкая нізіна''' — [[нізіна]] на поўначы [[Беларусь|Беларусі]], займае значную частку [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]], заходзіць на тэрыторыі [[Летува|Летувы]] і [[Латвія|Латвіі]]. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі [[Дзісна (рака)|Дзісна]] завецца [[Дзісьненская нізіна]]. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход да 200 км, з поўначы на поўдзень ад 40 да 80 км. Вышыня 130 — 140130—140 м, у краявых частках да 160 м.
 
Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэнавай раўніны, камавымі і марэнавымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адметная плоскаўзгорыстай і плоскай паверхняй з выдмамі, эолавымі градамі, катлавінамі.
 
Нізіна ўтварылася на месцы прыледавіковага вадаёма, які існаваў у час адступаньня апошняга [[ледавік]]а паазерскага зьледзяненьня (18 — 2018—20 тыс. рокаў таму). На дне вадаёма намнажаліся азёрна-ледавіковыя адклады — пяскі, аточак, істужкавыя гліны. Пасьля таго, як [[Заходняя Дзьвіна]] прарвала Балтыйскую граду (на тэрыторыі Латвіі), вялізны вадаём быў спушчаны ў [[Балтыйскае мора]].
 
Найвялікшыя рэкі: [[Заходняя Дзьвіна]] з прытокамі [[Вужыца]], [[Росіца]], [[Свольна]], [[Дрыса (рака)|Дрыса]], [[Палата]], [[Обаль]] (праваруч), [[Дзісна (рака)|Дзісна]] (леваруч). Найбуйнейшыяя азёры: [[Лісна]], [[Ельна]], [[Чарвятка]], [[Ілава]], [[Мёрскае]].
 
== Літаратура ==
* Полацкая нізіна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік/ рэд. кал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. С. 69—70.
* Полоцкая низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
* Полацкая нізіна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік/ рэд. кал. Л.В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. С. 69—70.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]

Навігацыйнае мэню