Розьніца паміж вэрсіямі «Браўзэр»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
22 байты выдалена ,  12 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
д (робат выдаліў: fa:جستجوگر)
Большасьць браўзэраў таксама здольныя да прагляду зьместу [[FTP]]-сэрвэраў.
 
Браўзэры стала разьвіваліся з пары ўзьнікненьня [[Сеціва]], і зь яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмаю тыповага [[пэрсанальны кампутар|пэрсанальнага кампутара]]. Цяпер браўзэр — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў ўэб-старонкі, і для стварэньня [[Карыстальніцкі інтэрфэйс|інтэрфэйсу]] паміж ўэб-сайтам і яго наведвальнікам. Практычна ўсе папулярныя браўзэры распаўсюджваюцца бясплатна або «ў камплекце» зь іншымі праграмамі: [[Internet Explorer]] (як складнік [[Windows]]), [[Mozilla Firefox]] ([[вольнае ПЗ]]), [[Opera]] (бясплатна), [[Safari]] (як складнік [[Mac OS|Mac OS X]]).
 
== Гісторыя развіцьця ==
Першым распаўсюджаным браўзэрам з графічным інтэрфэйсам быў [[NCSA Mosaic]], затым на доўгі час рынак манапалізаваў [[Netscape Navigator]]. У [[1995|1995 годзе]] кампанія [[Microsoft]] выпусціла [[Windows 95]], што ўлучала [[Internet Explorer]] 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам [[вайна браўзэраў|вайны браўзэраў]], якая скончылася поўнай паразай [[Netscape]] і трыюмфам [[Internet Explorer]], які ў выніку заняў больш за 95 % рынку. Зрэшты, гінучы Netscape нанес удар у сьпіну Microsoft, выпусціўшы зыходны код свайго браўзэру пад [[Вольнае ПЗ|вольнае]] ліцэнзіяю MPL (Mozilla Public License). На яго аснове былі створаныя новыя браўзэры [[Mozilla]] і [[Mozilla Firefox]]. Апошні паступова набірае папулярнасьць. У [[2005]] годзе браўзэр [[Opera]] таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.
 
Вайна браўзэраў была бы выключна камэрцыйнай справаю карпарацыяў, калі бы асноўным прыёмам у барацьбе ня стала даданьне спэцыфічных, нестандартных магчымасьцяў да браўзэру. Найвялікшыя адрозьненьні ўзьнікалі ў падтрымцы [[JavascriptJavaScript]] — мовы сцэнараў, якая дадае інтэрактыўнасьці дакумэнтам. У выніку шматлікія дакумэнты былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзэру і цалкам не чыталіся ў іншых. [[W3C|WWW-Кансорцыюм]] прымае мноства стандартаў (розных вэрсіяў [[HTML]], [[Javascript]]JavaScript, [[CSS]] і інш.), але адказнасьць за прытрымліваньне да гэтых стандартаў цалкам кладзецца на распрацоўнікаў браўзэраў. У апошнія гады ўзровень падтрымкі стандартаў значна вырас, і з сучасных браўзэраў толькі Internet Explorer (перадапошняя, шостая, вэрсія якога выйшла ў [[2001|2001 годзе]]) мае сур'ёзныя недахопы ў іх падтрымцы (а апошняя — сёмая, якая выйшла месяц таму, яшчэ ня досыць дасьледаваная на адпаведнасьць стандартам).
 
У [[лякалізацыя|лякалізаваных]] вэрсіях [[апэрацыйная сыстэма|апэрацыйных сыстэмаў]] сямейства [[Windows]] ([[Microsoft]]) браўзэры мянуюцца проста ''аглядальнікамі'', ''аглядальнікамі сеткі'' або ''ўэб-аглядальнікамі''.
 
== Папулярныя браўзэры ==
Ананімны ўдзельнік

Навігацыйнае мэню