Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі
→Біяграфія: дапаўненьне |
катэгорыі: беларускі → польскі |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
| Сайт = |
| Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Уладзісла́ў Сырако́мля''' (''сапраўднае'' '''''Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч''''', [[29 верасьня]] [[1823]], [[фальварак]] [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], цяпер [[Любанскі раён]] — [[15 верасьня]] [[1862]], [[Вільня]]) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах. |
'''Уладзісла́ў Сырако́мля''' (''сапраўднае'' '''''Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч''''', [[29 верасьня]] [[1823]], [[фальварак]] [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], цяпер [[Любанскі раён]] — [[15 верасьня]] [[1862]], [[Вільня]]) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах. |
||
Радок 83: | Радок 82: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любанскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любанскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія паэты]] |
[[Катэгорыя:Беларускія паэты]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Польскія паэты]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Польскія драматургі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Польскія публіцысты]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Польскія перакладчыкі]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Польскія крытыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Польскія краязнаўцы]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі 15 верасьня]] |
[[Катэгорыя:Памерлі 15 верасьня]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1862 годзе]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1862 годзе]] |
Вэрсія ад 03:04, 17 жніўня 2009
Уладзіслаў Сыракомля | |
Людвік Уладыслаў Францішак Кандратовіч Ludwik Władysław Franciszek Kondratowicz | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Уладзіслаў Сыракомля, Władysław Syrokomla |
Нарадзіўся | 17 (29) верасьня 1823[1][2] |
Памёр | 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Аляксандр Каятан Кандратовіч[d] Вікторыя са Златкоўскіх[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, перакладнік, паэт, пісьменьнік, літаратар, публіцыст |
Гады творчасьці | з 1844 |
Мова | польская мова[7], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[8] |
Подпіс | |
http://www.rv-blr.com/biography/view/712 |
Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах.
Біяграфія
Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім, бацькі былі арандатарамі і часта зьмянілі месца жыхарства. У 1833 паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (1836—1837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Пасьля жаніцьбы ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. У 1856—1858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зьняволены ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час сьледзтва. Пахаваны на віленскіх могілках Росы ў Вільні.
У Барэйкаўшчыне створаны музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, яго імём названыя вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар Сыракомлі названыя адразу дзьве вуліцы: вуліцва Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.
Літаратурная дзейнасьць
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…». Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гісторыка-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш. Падтрымліваў цесную сувязь зь менскім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».
Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (1851—1852) і іншых твораў.
Асноўныя творы
- Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
- Gawędy i rymy ulotne (1853)
- Urodzony Jan Dęboróg
- Poezje ostatniej godziny
- Wyzwolenie włościan
- Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
- Margier *Konstantego Gorskiego
- Wielki Czwartek (1856)
- Janko Cmentarnik (1857)
- Kasper Kaliński (1858)
- Chatka w lesie (1855-1856)
- Hrabia na Wątorach (1856)
- Możnowładcy i sierota (1859)
- Wiejscy politycy (1858)
- Wojnarowski
- Podróż swojaka po swojszczyźnie
- Dzieje literatury w Polsce
Бібліяграфія
Беларускі пераклад:
- Выбр. тв. Мн., 1966;
- Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
- Мінск. Мн., 1992;
- Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975
- Мархель У. Лірнік вясковы. Мн., 1983
- БП, т. 5
- ЭГБ, т. 6—1.
Вонкавыя спасылкі
- ^ а б в Быков П. В. Сырокомля, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210—212.
- ^ Кондратович, Людвиг-Владислав (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 99—101.
- ^ а б Ludwik Kondratowicz. // (нявызначаны загаловак) — Т. I. — С. 407—411.
- ^ інтэрнэт-энцыкляпэдыя
- ^ Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 15 верасьня
- Памерлі ў 1862 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на могілках Росы
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Беларускія паэты
- Польскія паэты
- Польскія драматургі
- Польскія публіцысты
- Польскія перакладчыкі
- Польскія крытыкі
- Польскія краязнаўцы